Вайна11

У Крамлі заявілі, што мараторый на ўдары па энергетыцы скончыўся

Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што Уладзімір Пуцін не даваў указанняў па прадаўжэнні гэтага мараторыя. 

Дзмітрый Пяскоў. Фота: Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Мараторый на ўдары па аб'ектах энергетыкі паміж Расіяй і Украінай скончыўся. 

Паводле прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова, Уладзімір Пуцін не даваў войскам новых указанняў, піша «Інтэрфакс».

«Месяц (мараторыя) сапраўды скончыўся. Але на дадзены момант ніякіх іншых указанняў Вярхоўнага галоўнакамандуючага, прэзідэнта Пуціна не было», — сказаў Пяскоў.

Расія заявіла мараторый на ўдары па энергааб'ектах пасля размовы паміж Пуціным і Дональдам Трампам 18 сакавіка. Пасля гэтага Крэмль неаднаразова абвінавачваў Украіну ў парушэнні мараторыя. Пры гэтым расійская армія апошні месяц актыўна абстрэльвала украінскія гарады.

За некалькі дзён да заканчэння ўстаноўленага тэрміну Пяскоў казаў, што прэзідэнт прыме рашэнне, працягваць гэтую меру ці не, калі абмяняецца інфармацыяй з ЗША.

Каментары1

  • Ну-ну
    18.04.2025
    Чарговая ляпідарна геніяльная шматхадовачная «перамога» Найлепшага Прэзыдэнта ЗША за Сто Гадоў. Здавалася б, дамаўляцца з масковіяй – дзяржавай, якая стагодзьдзямі, ніколі не шанавала заключаных з сабой дамоваў – што магло пайсьці ня так? Таксама дужа шкада, што гэтага не прадбачыў Нацыянальны Лідэр, які гадамі піша пра недамоваздольнасьць масковіі і адначасова горача вітае любое рашэньне Найлепшага Прэзыдэнта ЗША.

Цяпер чытаюць

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ6

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц7

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

Учора ў Беларусі было не больш за +13°С1

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае2

Мальта прадавала свае пашпарты расіянам, якія знаходзяцца пад санкцыямі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ6

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць