БЕЛ Ł РУС

Трамп паабяцаў раскрыць дэталі «мірнага пагаднення» паміж Расіяй і Украінай на працягу трох дзён

21.04.2025 / 22:14

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што існуюць «вельмі добрыя» шанцы на заключэнне нейкага «мірнага пагаднення» паміж Расіяй і Украінай. Пра гэта ён сказаў журналістам падчас велікоднага мерапрыемства ў Белым доме 21 красавіка, піша «Еўрапейская праўда».

Дональд Трамп. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

На пытанне пра магчымыя дэталі «мірнай дамоўленасці», якую ЗША прапануюць заключыць паміж Украінай і Расіяй, Трамп паабяцаў «аб'явіць поўныя дэталі на працягу наступных трох дзён».

«Але ў нас былі вельмі добрыя сустрэчы па Украіне і Расіі», — дадаў ён.

Пазней, адказваючы на пытанне пра магчымасць заключэння такога «мірнага пагаднення» на гэтым тыдні, амерыканскі прэзідэнт адказаў сцвярджальна.

«Ёсць вельмі добры шанец», — сказаў Трамп.

Раней агенцтва Bloomberg паведамляла, што амерыканскія прапановы па заключэнні «мірнага пагаднення» паміж Расіяй і Украінай прадугледжваюць паслабленне санкцый супраць Расіі ў выпадку працяглага спынення агню, патэнцыйнае прызнанне ЗША здзейсненай у 2014 годзе анексіі Крыма і недалучэння Украіны да НАТА.

Цяпер ЗША, паводле звестак выдання, чакаюць адказу Кіева. Ён, як чакаецца, будзе дадзены на сустрэчы амерыканскіх, украінскіх і еўрапейскіх чыноўнікаў у Лондане ў канцы гэтага тыдня.

Чытайце таксама:

Пасланнік Трампа Уіткаф зноў можа наведаць Расію на гэтым тыдні

Трамп: Спадзяюся, Расія і Украіна дасягнуць пагаднення на гэтым тыдні

«Пытанне закрытае». Кіт Келаг заявіў, што Украіна не стане членам НАТА

У Крамлі далі зразумець, што Вашынгтон выступае не з тымі прапановамі

Каментары да артыкула