Вайна44

У Крамлі далі зразумець, што Вашынгтон выступае не з тымі прапановамі

Амерыканская адміністрацыя, у тым ліку Дональд Трамп, разумеюць прычыны вайны ва Украіне, але не прасоўваюць «разумныя ідэі» з-за «антырасійскага фону», паведаміў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў. 

Скрыншот відэа

Заява абнародавана на наступны дзень пасля таго, як Белы дом даў зразумець, што можа спыніць сваё пасярэдніцтва па Украіне пры адсутнасці прагрэсу, паведамляе «Агенцтва».

«Як мне ўяўляецца, кіраўніцтва амерыканскай адміністрацыі, уключаючы прэзідэнта, яны разумеюць першапрычыны канфлікту. Але такі антырасійскі фон створаны за апошнія гады і нават дзесяцігоддзі ў той жа Амерыцы, у той жа Еўропе. І гэты фон перашкаджае прасоўваць цалкам разумныя ідэі, з якімі быццам бы згодныя некаторыя з кіраўнікоў, у тым ліку ў Вашынгтоне», — сказаў Ушакоў, адказваючы на пытанне пра сітуацыю на лініі фронту ў інтэрв’ю журналісту крамлёўскага пула Паўлу Зарубіну.

Гэты ўрывак інтэрв’ю быў апублікаваны 19 красавіка, аднак Зарубін адзначыў, што відэа было запісана ў чацвер, 17 красавіка.

Заява Ушакова прагучала на фоне адразу дзвюх заяў, што сведчаць пра тое, што Вашынгтон страчвае цярпенне.

У пятніцу дзяржаўны сакратар Марка Рубіа сказаў, што ЗША могуць адмовіцца ад перамоў аб спыненні агню ва Украіне праз «некалькі дзён», калі не з’явяцца відавочныя прыкметы прагрэсу.

У той жа дзень такую ж заяву зрабіў сам Дональд Трамп: «У нас няма канкрэтнай колькасці дзён на гэтую задачу. Але мы хочам зрабіць усё гэта хутка. Калі па якой-небудзь прычыне адзін з бакоў вельмі ўскладніць працэс — мы адмовімся ад гэтай задачы».

Пасля гэтага ў Bloomberg з розніцай у некалькі гадзін з’явіліся дзве ўцечкі, з якіх вынікала, якія бонусы можа атрымаць Масква ў выпадку, калі вайна ва Украіне будзе спынена.

З першай уцечкі вынікала, што ЗША прадставілі саюзнікам у Парыжы прапановы па мірным урэгуляванні, якія прадугледжвалі змякчэнне санкцый супраць Масквы ў выпадку доўгатэрміновага спынення агню. Згодна з другой уцечкай, ЗША гатовыя прызнаць расійскі кантроль над Крымам у межах больш шырокага мірнага пагаднення паміж Масквой і Кіевам.

Гэта менш, чым дамагаецца Масква. З сярэдзіны мінулага года Уладзімір Пуцін і Сяргей Лаўроў кажуць пра неабходнасць прызнання расійскага кантролю над пяццю анексаванымі рэгіёнамі Украіны ў межах іх адміністрацыйных межаў.

На мінулым тыдні Reuters паведамляў, што спецпасланнік ЗША Стыў Уіткаф гаварыў Дональду Трампу, што самы хуткі спосаб спыніць вайну — аддаць Маскве кантроль над украінскімі абласцямі, аб анексіі якіх заяўляла Расія.

На гэтым тыдні ў інтэрв’ю The Wall Street Journal Уіткоф сказаў, што на перамовах з Пуціным расійскі прэзідэнт быў «зацыклены» на ўкраінскіх тэрыторыях і што Расія можа атрымаць некаторыя вобласці, але не ўсе.

Каментары4

  • Найперш не галасі!
    19.04.2025
    бабруйчанін, небяспечна пачынаеш, могуць выключыць з рэестра сяброў.
    Вось тады паскачаш!
    )))
  • Андрусь
    19.04.2025
    Нешта ЗША і расія ўсё агучваюць, якія саступкі мае зрабіць ЗША (спыніць санкцыі, вызнаць Крым расійскім і г.д.), якія саступкі павінна зрабіць Украіна (адмовіцца ад тэрытарыяльнай цэласнасці, адмовіцца ад далучэння да НАТА, зрабіць расійскую мову дзяржаўнай і г.д.). І аніякія ні Трампы, ні Віткафы не кажуць, а якія ж саступкі зробіць расія, каб вайна скончылася.
  • бабруйчанін
    19.04.2025
    Найперш не галасі! , Час гісторыя вучыць і вучыць.
    Карысна ні мець іллюзій ніабгрунтаванных спадзяванній шор і прагназаваць будучыню і лепш мець прадказальных ворагаў чым камрадаў сяброў... ніпрадказальных. Скакаць...нажаль прыйдзецца ўсім.

Цяпер чытаюць

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску кіроўца хуткай справакаваў «паравоз» з сямі машын ВІДЭА

Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску

Хто стаіць за правакатыўнай суполкай ДоЛГБ? Здаецца, непалоханыя школьнікі13

З'явілася новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Ямніцкі флот». Да яго датычны памерлы каліновец

Стварэнне агульнага рынку нафтапрадуктаў Беларусі і Расіі перанеслі на год1

Падсанкцыйная беларуская драўніна кантрабандай трапляе ў Вялікабрытанію1

У светлагорскіх сілавікоў на сцяне вісіць сапраўдны «іканастас» з партрэтамі чыноўнікаў ФОТАФАКТ7

Яшчэ адзін прыватны сектар у Мінску пойдзе пад знос2

МУС паказала відэа з затрыманымі за каментары ў адрас «жыхароў цудоўнай краіны Пакістан». Пагражае крыміналка11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць