Грамадства1414

У Гродне ўсталююць флагшток вышынёй з Фарны касцёл

Флагшток усталююць на Савецкай плошчы. Яго вышыня складзе 60 метраў, Гэта столькі ж, колькі складае вышыня Кафедральнага сабора Святога Францішка Ксаверыя. Работы пачнуць ужо сёлета, піша Hrodna.life.

Візуалізацыя флагштока на Савецкай плошчы. Згенеравана Hrodna.life з дапамогай нейрасеткі. Фота: Shutterstock.com via travel.by

Гродзенская ЖКГ правяла закупку з адной крыніцы, дзяржзакупка завершана. Прапісаны тэрмін пастаўкі — з 6 лютага па 5 ліпеня.

Дакладную вышыню флагштока з чырвона-зялёным дзяржаўным сцягам вызначаць праектам ва ўвязцы з існуючымі будынкамі. У яго будзе дадатковая падсвятленне.

Каля флагштока размесцяць абсталяванне і канструкцыі для размяшчэння герба і прайгравання гімна. Да месца арганізуюць падыход для гараджан і турыстаў. Побач усталююць не менш за два святлодыёдныя экраны з гукам. На тэрыторыі будзе стэла з назвай плошчы.

Візуалізацыя флагштока на Савецкай плошчы. Згенеравана Hrodna.life з дапамогай нейрасеткі. Фота: Shutterstock.com via travel.by

Пры работах забяспечаць безбар’ернае асяроддзе пражывання для фізічна аслабленых асоб, азеляняць прылеглую тэрыторыю і перабудуюць інжынерныя сеткі.

Работы правядуць на падставе рашэння Гродзенскага гарвыканкама № 930 ад 18 снежня 2023 года.

Каментары14

  • Яська
    07.02.2024
    У дурноты няма межау
  • Фэйспалм
    07.02.2024
    Бусел, выдзяўбі мне вочы, або Як гэта разбачыць?
  • Будучыня побач
    07.02.2024
    Потым на гэтыя флагштокі будзем лукашыстаў саджаць замест бутэлек.

Цяпер чытаюць

Пуцін змяніў мэты ў вайне — амерыканская разведка2

Пуцін змяніў мэты ў вайне — амерыканская разведка

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі папярэдзілі пра замаразкі да -5°С у ноч на пятніцу, а ў нядзелю — складаныя ўмовы надвор'я

Польшча расследуе гібель пяці чалавек, целы якіх вылавілі ў рацэ Буг2

Як выглядае Юрась Зянковіч пасля вызвалення ФОТАФАКТ4

Уначы на пажары ў лесе ў Воранаўскім раёне маліліся ксёндз, вяскоўцы і блогер9

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе1

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе3

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас6

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

У Крымінальны кодэкс дададуць новы артыкул — пра беспілотнікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін змяніў мэты ў вайне — амерыканская разведка2

Пуцін змяніў мэты ў вайне — амерыканская разведка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць