Вайна1212

Спецпасланнік Трампа заявіў пра гатоўнасць Зяленскага да тэрытарыяльных саступак Расіі

«Яны згодныя на такі варыянт. Яны разумеюць, што пры заключэнні перамір’я кожны бок застанецца на занятых ім пазіцыях», — сказаў Кіг Келаг.

Кіеў згадзіўся на тэрытарыяльныя саступкі дзеля заключэння мірнага пагаднення, заявіў спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Украіне і Расіі Кіт Келаг.

«Украіна гатовая саступіць тэрыторыі, якія Расія фактычна займае, хоць і не прызнаваць гэта юрыдычна назаўсёды. Яны згодныя на такі варыянт. Яны разумеюць, што пры ўсталяванні перамір’я кожны бок застанецца на занятых ім пазіцыях», — сказаў ён у інтэрв’ю Fox News.

«Украінцы гатовыя адмовіцца ад тэрыторый, якія заняты расіянамі, не дэ-юрэ, назаўсёды, а дэ-факта, таму што расіяне фактычна акупавалі гэтую зямлю. Яны згадзіліся на гэта. І яны сказалі мне гэта на мінулым тыдні, — сказаў спецпасланнік. — Яны разумеюць, што пры ўсталяванні рэжыму спынення агню кожны бок застанецца на занятых ім пазіцыях. Менавіта да гэтага яны гатовы», — сказаў ён.

У сваю чаргу Кіеў, паводле слоў Келога, «жадае ўсеабдымнае і пастаяннае спыненне агню, якое прывядзе да заключэння мірнага пагаднення». Спецпасланнік дадаў, што гэтага ж дамагаецца прэзідэнт ЗША.

Каментары12

  • бабруйчанін
    01.05.2025
    Стары чалавек паважаны..раней вайсковы на..вошта яму выконваць ролю пуста ..гаварашчага ?? Віткафф Левіт ..падлетак з торбай клюшак побач з Трампам больш ведают
  • %
    01.05.2025
    Варта канешне ўжо прызнаць, што Украіну прымусілі прызнаць страту тэрыторый. І давайце ўжо шчыра - назаўседы. Можна канешне напісаць, што мы юрыдычна не прызнаем, і Захад (да і тое далека не усе там) можа тое сказаць, але фактычна тое застанецца менавіта так - Расея адрывае сабе годны кавалак чужой краіны. Ці станецца тое трывалым мірам? Ну такое сабе нешта кшталту КНДР/Рэспубліка Карэя, падзел па лініі спыненьня вагню на бліжэйшыя дзесткі гадоў без аніякіх шанцаў на аднаўленьне тэрытатрыяльнай цэласнасьці.
  • Барадзед
    01.05.2025
    Лучше, конечно, было бы продолжать войну. Европа собирается разрушить свою политику ради выполнения предвыборных обещаний Трампа.

Цяпер чытаюць

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца4

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе1

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе3

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас5

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

У Крымінальны кодэкс дададуць новы артыкул — пра беспілотнікі2

Менавіта Макрон і Стармер пераканалі Трампа змяніць думку адносна Пуціна4

Самая модная беларуская апазіцыянерка Марына Гірын пайшла ў крыжовы паход супраць Еўрарадыё30

На абед падала атрутныя грыбы. Жанчыну ў Аўстраліі судзяць за забойства траіх сваякоў

Пад’ём а 4-й раніцы — новы трэнд: аскеза і культ працаздольнасці адначасова14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца4

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць