Вайна44

Менавіта Макрон і Стармер пераканалі Трампа змяніць думку адносна Пуціна

Прэзідэнт ЗША змяніў рыторыку адносна расійскага лідара Уладзіміра Пуціна пасля некалькіх месяцаў непублічных дыпламатычных намаганняў з боку прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Кіра Стармера і прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, піша Politico са спасылкай на крыніцы ў еўрапейскіх урадавых колах, на ўмовах ананімнасці.

Кір Стармер і Эмануэль Макрон. Фота: Tom Nicholson / Getty Images

Паводле выдання, змена курсу Трампа стала вынікам працяглай каардынацыі дзеянняў паміж Лонданам, Парыжам і Вашынгтонам. Стармер і Макрон імкнуліся пераканаць амерыканскага прэзідэнта зменшыць ціск на Уладзіміра Зяленскага і накіраваць частку сваёй злосці на Пуціна, выкарыстоўваючы аргумент, што Пуцін робіць з Трампа дурня.

«Публічная крытыка прэзідэнта ЗША на адрас Пуціна дазволіла дыпламатам у Лондане і Парыжы стрымана сціснуць кулакі ад задавальнення — іх намаганні цягам апошніх трох месяцаў, падаецца, пачалі прыносіць плады», — піша Politico.

Выданне паведамляе, што ключавую ролю ў перамовах з амерыканскай адміністрацыяй адыгрывалі дарадца па нацыянальнай бяспецы Вялікабрытаніі Джонатан Паўэл і міністр абароны Джон Гілі. Іх намаганні каардынаваліся з паслом ЗША ў Вялікабрытаніі Маркам Бернетам. Са свайго боку, міністр замежных спраў Брытаніі Дэвід Лемі паведаміў, што толькі сёлета меў 13 размоў з дзяржаўным сакратаром ЗША Марка Рубіа, Стармер з Трампам — «амаль» столькі ж.

«Зяленскаму адназначна ўдалося паўплываць на ход думак Трампа ў Рыме», — сказаў адзін з былых брытанскіх паслоў на ўмовах ананімнасці.

Паводле яго слоў, Брытанія і Францыя пастаянна падкрэслівалі, што Пуцін «праяўляе непавагу (да Трампа), пастаянна парушаючы перамір’е, якое сам жа і абвясціў».

Каментары4

  • .
    01.05.2025
    "... выкарыстоўваючы аргумент, што Пуцін робіць з Трампа дурня".

    А ён сам таго не разумеў? Тады той самы і ёсць.

    Вось выберуць недарэку, а пасля трэба вадзіць карагоды вакол яго, выхоўваць і развіваць.
  • бабруйчанін
    01.05.2025
    ., 100 дзён ні хапіла пабачыць пачуць хто ёсць Трамп??? ..
    Пытанні да Вас ...)))
  • .
    01.05.2025
    Як гэта можа вынікаць з майго паведамлення?
    Я разумеў і да выбараў.
    Мабыць, у Вас неразуменне рытарычных фігур.

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам32

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

«Як з пластыліну». Беларуска паскардзілася на смятану ад «Савушкавага»8

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі і абвесцілі «тэрарыстам». Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў1

Ментусава расказала, што адчувала пасля таго, як яе фэйкавыя здымкі загрузілі на порнасайт26

Расія згодная абмяркоўваць пытанне перадачы ЗША кантролю над Запарожскай АЭС3

Ціханоўскай давяраюць 83%, Латушку — 65%, Пазняку — 13%, Краўцову і Ягораву — па 4%81

У Мінску прадаюць нестандартную 3-узроўневую кватэру. Цана можа прыемна здзівіць2

Ксяндза з Шуміліна Анджэя Юхневіча асудзілі на 13 гадоў зняволення5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам32

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць