Прагматычная аўтобусная кампанія запусціла рэйс з Мінска ў Абхазію. Але ёсць нюанс
Каб не мець праблем з наведваннем акупаванай часткі Грузіі, кіроўца давязе пасажыраў толькі да раcійска-абхазскага кантрольна-прапускнога пункту.

Платформа Probilets абвесціла аб запуску новага аўтобуснага маршруту. Канчатковым пунктам пазначаны «Псоу, Грузія». Гэта кантрольна-прапускны пункт паміж Расіяй і Абзахіяй.
Логіка ў тым, што аўтобус не паедзе ў саму Абхазію — якая юрыдычна з’яўляецца часткай Грузіі. Знаходжанне на непадкантрольнай тэрыторыі без дазволу з Тбілісі можа прывесці да праблем пры будучым наведванні Грузіі.
Кантрольна-прапускны пункт Псоу знаходзіцца за 2 кіламетра ад Адлера, горада побач з Сочы.
Каментары