Мінпрыроды сабрала нараду па рэдказямельных металах. На наступны дзень пасля загаду Лукашэнкі капаць
Нарада адбылася ў НВЦ па геалогіі. Там абмеркавалі, дзе канкрэтна будуць капаць.
Ачыщаны тэлур дэманструецца на нафтапераапрацоўчым заводзе Rio Tinto Kennecott у Магне (штат Юта, ЗША). Фота: AP
У Навукова-вытворчым цэнтры па геалогіі адбылося пасяджэнне па пошуку рэдказямельных элементаў і рэдказямельных металаў на тэрыторыі Беларусі.
Мерапрыемства адбылося на наступны дзень пасля загаду Лукашэнкі шукаць рэдказямельныя металы. Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк распавёў, як ведамства збіраецца выконваць загад, піша БелТА.
«Вызначаныя перспектывы выяўлення гэтых элементаў і металаў мы звязваем з пародамі крышталічнага фундамента ў межах Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, а таксама Шчучынскага і Гродзенскага раёнаў Гродзенскай вобласці. На гэты момант спецыялістамі праводзіцца дэталёвае вывучэнне наяўнага фондавага геалагічнага матэрыялу для наступнага вызначэння складу і аб'ёму неабходных работ», — адзначыў Масляк.
Пошук рэдказямельных металаў уключаць у праект фармаванай Мінпрыроды дзяржаўнай праграмы «Нетры» на 2026-2030 гады. Дакумент, а таксама кірункі работ па геалагічным вывучэнні нетраў плануецца разгледзець па выніках першага квартала 2025 года на пасяджэнні Рады па развіцці геолагаразведвальнай галіны і нетракарыстанні пры Мінпрыроды.