Навука і тэхналогіі44

У Вялікабрытаніі навучыліся амаль цалкам аднаўляць літый і графіт з выкарыстаных батарэй электрамабіляў

Новы метад можа перавярнуць усю індустрыю электрамабіляў, ствараючы замкнёны цыкл вытворчасці батарэй і істотна зніжаючы залежнасць кампаній ад імпарту рэдкіх металаў.

Фота: Vecteezy

Кампанія Altilium, якая знаходзіцца ў Вялікабрытаніі, дабілася значных поспехаў у перапрацоўцы батарэй для электрамабіляў, амаль цалкам вяртаючы з іх ключавыя рэдказямельныя металы, паведамляе навуковы партал Interesting Engineering.

Гэта стала магчымым дзякуючы аўтарскай тэхналогіі EcoCathode, якая змагла аднавіць з «чорнай масы» (сумесі металаў і іншых матэрыялаў, якая застаецца пасля драбнення батарэй) больш за 97% літыя і 99% графіту. Метад быў паспяхова апрабаваны на літый-жалеза-фасфатных (LFP) і нікель-марганец-кобальтавых (NMC) батарэях — самых распаўсюджаных у індустрыі электрамабіляў, адзначае брытанская кампанія Altilium.

У абодвух відах батарэй літый і графіт з'яўляюцца ключавымі кампанентамі. Літый патрэбны для вытворчасці катодаў, дзе адбываюцца рэакцыі захоўвання і вызвалення энергіі, забяспечваючы батарэям высокую ёмістасць і даўгавечнасць. А графіт — гэта асноўны матэрыял для стварэння анодаў, другой важнай часткі батарэі, якая адказвае за яе стабільную працу і высокую хуткасць зарадкі.

Апроч гэтага, кампанія Altilium паказала нядрэнныя вынікі ў аднаўленні такіх высокакаштоўных металаў, як нікель, марганец і кобальт (пры перапрацоўцы NMC-батарэй), што ў сукупнасці з амаль ідэальнымі паказчыкамі па літыі і графіце дэманструе вялікую экалагічную і камерцыйную выгаду ад выкарыстання тэхналогіі EcoCathode.

Новы метад не толькі значна зніжае колькасць шкодных адкідаў ад батарэй, але і набліжае свет да стварэння замкнёных цыклаў вытворчасці акумулятараў для электрамабіляў (амаль поўнага самазабеспячэння рэсурсамі), што дазволіць кампаніям у галіне пазбавіцца ад залежнасці ў імпарце рэдказямельных металаў.

Каментары4

  • Mike
    16.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Еўрацемрашалы
    17.02.2025
    У Еўропе самы дарагі кошт энергіі ў свеце і адсутнасць уласнага рэсурсу для вытворчасці акумулятараў. Але яны ўпарта лезуць на кактус і спрабуюць навязаць свайму рынку электрамабілі. Ну як тут не паверыць, што пуцін замяніў усіх разумных палітыкаў ЕС на тупенькіх марыянетак?
  • Чел
    25.02.2025
    Господи, когда ж вы уже откроете хотя бы википедию?! Ничего из описанного в статье не является редкоземельным. Редкоземельный - это не означает просто редковстречающийся. Это специальный термин объединяющий 17 металлов в основном из группы лантаноидов. Это не литий и не графит. Батареи из них не делают. Из них делают специфическую микроэлектронику. Про неодимовые магниты слышали? Что они сильнее любых обычных? Из них генераторы для ветряков делают. Так вот неодим - редкоземельный металл.

Цяпер чытаюць

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый4

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве з-пад руінаў дома ўсё яшчэ чутныя званкі тэлефонаў3

Святар Сяргей Трысцень знаходзіцца дома

Трамп: Мы маем дамову з Расіяй, зараз патрэбная згода Зяленскага9

«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі12

Памёр ваенны карэспандэнт расійскага тэлеканала «Звезда»1

Расія нанесла масіраваны ўдар па гарадах Украіны, у Кіеве — дзевяць загінулых, 63 параненыя2

Белы дом пра апошнюю заяву Трампа: у прэзідэнта «заканчваецца цярпенне»13

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў12

Не кажы ты мне слоў, што не грэюць цяплом, Аляксандр Чарнуха4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый4

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць