У ЗША заявілі, што пакуль не ўзгаднілі здзелку з Украінай па прыродных рэсурсах. А Зяленскі задаволены
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа заявіў у інтэрв'ю Fox News, што ўлады ЗША пакуль не ўхвалілі пагадненне з Украінай аб прыродных рэсурсах.

«Я не магу пацвердзіць гэта. Відавочна, над гэтым працуе наш міністр фінансаў [Скот] Бесент. Ён зрабіў вялікую працу над пагадненнем. Так што, паводле маіх апошніх звестак, справа набліжаецца да фінішнай прамой», — сказаў дзяржсакратар ЗША.
Праз тое, што пагадненне не ўзгодненае, у Белым доме нібыта сумняваюцца ў тым, што прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму неабходна прыязджаць у Вашынгтон на сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, паведаміла агенцтва Reuters, спасылаючыся на неназванага супрацоўніка адміністрацыі Трампа.
Між тым прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што распрацаваны канчатковы варыянт пагаднення з ЗША, які тычыцца рэдказямельных металаў і іншых рэсурсаў украінскіх нетраў. Паводле яго слоў, у ім адлюстраваны ўсе тыя пункты, якіх не было ў папярэднім дакуменце і на якіх ён настойваў.
«Галоўныя пытанні, якія я ўздымаў, яны адлюстраваныя там вельмі нядрэнна. Галоўнае для мяне было, каб мы не былі даўжнікамі. І што б там ні гучала ў медыя, у пагадненні няма ні 500 мільярдаў [даляраў] доўгу, ні 350, ні 100. Гэта было б несправядліва ў дачыненні да нас», — заявіў Зяленскі журналістам.
Што тычыцца канкрэтных грошай, то «пра гэта рана казаць, бо гэта рамачнае пагадненне». Маўляў, будзе распрацаваная яшчэ адна дамова, якая будзе тычыцца менавіта працы створанага фонду з дэталямі адносна партнёрскіх адносін і размеркавання грошай.
Пры гэтым Зяленскі сказаў, што яшчэ не бачыў сам дакумент і сёння будзе яго вывучаць. У той жа час яму вядома, што ў новым варыянце пагаднення з'явілася згадка і пра гарантыі бяспекі Украіны.
«Я вельмі хацеў, каб нават у рамачным пагадненні з'явілася хоць прапанова аб гарантыях бяспекі Украіны. І як мяне праінфармавалі ва ўрадзе, гэта з'явілася», — дадаў украінскі прэзідэнт.
Тэкст рамачнага пагаднення сёння апублікавала «Украінская праўда». Пра бяспеку Украіны там згадкі сапраўды ёсць, але толькі агульнымі словамі, без канкрэтыкі.
Поўны тэкст праекта пагаднення Украіны і ЗША аб выкапнях
Трамп сустрэнецца з Зяленскім у пятніцу для падпісання пагаднення аб нетрах
Украіна пагадзілася на здзелку з ЗША па выкапнях, калі Вашынгтон змякчыў свае патрабаванні
Борыс Джонсан падтрымаў прапанову Трампа па выкапнях ва Украіне
Трамп называў дыктатарам Зяленскага, але адмовіўся назваць так Пуціна
Каментары