БЕЛ Ł РУС

Чыноўнікі МАРГ праверылі сховішчы з агароднінай і кажуць, што ўсё нармальна

19.04.2025 / 15:50

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю на фоне відавочных праблем з забеспячэннем насельніцтва бульбай і іншай гароднінай правяло інспекцыю агародніннасховішчаў і выдала аптымістычную справаздачу.

Фота ілюстрацыйнае

Супрацоўнікі МАРГ, як паведамляецца, праверылі наяўнасць і якасць бульбы, а таксама іншай гародніны з так званага «баршчавога» набору ў 20 гароднінасховішчах краіны і знашлі там усе падставы для аптымізму.

У адным сховішчы «бульба захоўваецца навалам і ў кантэйнерах, перад непасрэднай адпраўкай адбываецца сартаванне прадукцыі», у другім «закладзеная прадукцыя мае належную якасць і захоўваецца ў аб’ёмах, дастатковых для выканання паставак згодна з зацверджаным графікам», у трэцім гародніны «дастаткова для выканання дамоўных абавязацельстваў, ёсць свабодныя аб’ёмы капусты і буракоў».

«У цэлым у даследаваных стабілізацыйных фондах бульба мае належную якасць, адпавядае патрабаванням ДСТУ 7176-2017 «Бульба харчовая» і захоўваецца ў дастатковых аб’ёмах для выканання заявак», — робіцца выснова чыноўнікамі міністэрства.

Застаецца толькі забяспечыць, каб стан у гароднінасховішчах адпавядаў стану ў крамах. Апошнім часам з усёй Беларусі прыходзяць паведамленні, што асноўных відаў агародніны кшталту бульбы, капусты ці цыбулі ў крамах ці зусім няма, ці не хапае, ці ёсць, але неналежнай якасці.

Чытайце таксама:

Дэфіцыт гародніны: следам за капустай з крамаў прапала цыбуля

МАРГ: Бульба ў крамах ёсць, перажываць няма чаго

Павышаны гранічныя цэны на бульбу, капусту і цыбулю

Ні бульбы, ні капусты. У многіх крамах знікла гародніна, на базарах цэны зашкальваюць

Каб набраць добрай, трэба пакорпацца. Новая рэвізія бульбяной прапановы ў крамах Мінска засведчыла сумны стан

Што адбываецца з бульбай у Беларусі і чаму яе стала менш у крамах. Рэч не толькі ў змяншэнні аб'ёмаў пасадак

Каментары да артыкула