Эканоміка2828

Ні бульбы, ні капусты. У многіх крамах знікла гародніна, на базарах цэны зашкальваюць

Людзі ў шоку ад таго, што простую гародніну даводзіцца шукаць, тады як экзатычнай — заваліся.

— Зайшоў у «Хіт» ля дома: пусты латок і цэннік над ім: «Капуста, 1,3 рубля». Цэннік ёсць, капусты няма. Зайшоў у «Суседзі» і «Грошык» — і там ні капусты, ні бульбы, — расказаў «Нашай Ніве» наш чытач з Мінска. — Папрасіў жонку заехаць у гіпермаркет — дык яна толькі ў трэцяй вялікай краме нарэшце знайшла капусту! Каштавала тая каля 4 рублёў за кілаграм.

— Шчыра кажучы, я была ў шоку, — расказвае іншая мінчанка. — У магазіне было два варыянты: карычневая бульба і крыху чырвоная. Розніца выключна ў цане — 2 капейкі. Уся дробная і зморшчаная, як смушкі. Я нават 10 бульбін больш-менш прыстойных не змагла адшукаць. Думала, недзе побач павінна стаяць прыгожая бульба, няхай і даражэйшая. Дык не! Прадавачка сказала, усё, што ёсць — у зале. Смак аказаўся жудасны — быццам не пюрэ, а вату ясі. 

У Калінкавічах, пішуць у сацсетках, амаль у любой краме можна лёгка набыць экзатычную садавіну кшталту грэйпфрута ці бананаў, але бульбу і капусту складана знайсці нават у супермаркетах.

У Гродне скардзяцца, што ў «Грошыку» бульба такая дробная, што нават казаць няма пра што. На базары ж ёсць прыстойная па 3 рублі.

На сайце папулярнага сэрвісу дастаўкі ежы «Е-дастаўка» ў наяўнасці ёсць толькі хутказамарожаныя бульбяныя кубікі ды цёртая бульба для дранікаў. Свежай белакачаннай капусты няма.

На сайце дастаўкі гіпермаркета «Грын» ёсць бульба па 1,08 і 3,99 рубля (больш дарагі варыянт — мытая бульба). А вось звычайнай капусты няма.

На Камароўцы, адзначаюць мінчукі, капуста ёсць, але варыянтаў няшмат. Прадаецца капуста з Узбекістана па цане ад 6,5 да 7 рублёў і з Ірана па 7 рублёў за кілаграм. Беларуская бульба тут каштуе прыблізна ад 3,4 да 4,5 рубля, але вельмі дробную можна знайсці і па 3 рублі за кілаграм.

У рэгіёнах сітуацыя не вельмі адрозніваецца.

А што ж у краінах-суседках, дзе, калі верыць расказам беларускіх прапагандыстаў, у крамах пустыя паліцы? Напрыклад, у Літве на дастаўцы Barbora шмат бульбы розных сартоў, літоўскай. Каштуе яна ад 0,28 еўра (прыкладна ад рубля) за кілаграм. 

Маладая капуста каштуе 1,39 еўра за кілаграм (каля 4,9 рубля).

Маладая капуста ў невялікай літоўскай краме цяпер каштуе 1,39 еўра за кілаграм (каля 4,9 рубля)

На сайце польскага «Ашана» таксама бульбы шмат. Цэны ад 2,58 да 7,26 злотага (ад 2,1 да 6 рублёў) за кілаграм. Капуста каштуе 3,99 злотага (прыблізна 3,3 рубля) за кілаграм.

Варта адзначыць, што сярэдні заробак у Літве і Польшчы прыкладна ў 2,5 разу вышэйшы, чым у Беларусі.

Каментары28

  • даведка
    16.04.2025
    Первый хлеб белорусского производства уже есть невозможно, второго вообще нет.
  • даведка
    16.04.2025
    В Беларуси уже в нача апреля закончились белорусские яблоки. Увидел в «Хите» огромные яблоки по 4 рубля с копейками, думал, что белорусски придержали до максимально высоких цен. Ан нет, это такие симпатичные уже импорт из Польши.
    И как только закончились дорогие белорусские, сразу начали дешеветь апельсины.)
  • Крычаўскі шчупак
    16.04.2025
    Уся гардніна вывозіцца лукашэнкаўцамі на пракорм расейскай арміі. Каля мільёна мужчын не працуюць, а чакаюць у акопах, калі іх заб'юць і пры гэтым хочуць есці.

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў18

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп верыць, што Пуцін хоча спыніць вайну, але дапускае, што той «дурыць яму галаву»1

Зяленскі: Расія летам нешта рыхтуе ў Беларусі9

Перамовы Лукашэнкі і Пуціна працягваліся чатыры гадзіны5

Ціханоўская прызналася, што не ўмее гатаваць катлеты9

«Будуць каштаваць як крыло самалёта». Беларусы паказалі, як ратуюць ягады і гародніну ад замаразкаў

Былы афіцэр Унутраных войскаў з захапленнем вяртаецца да беларускай мовы5

«У часці было шмат «кульгавых». Як цяпер служаць у войску тыя, хто да 2023 лічыўся непрыдатным2

«Шанцы на спыненне агню роўныя нулю». ЗША паведамілі Еўропе, што перамовы з Пуціным зайшлі ў тупік15

Пуцін прапанаваў пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў18

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць