БЕЛ Ł РУС

Азаронак так стараўся хутчэй расхваліць Лукашэнку, што спехам запосціў крамолу

29.04.2025 / 17:27

Nashaniva.com

Прапагандыст Рыгор Азаронак, жадаючы паказаць на ўвесь свет вялікую папулярнасць асобы Лукашэнкі сярод аўдыторыі свайго расійскага калегі Уладзіміра Салаўёва, заскрыніў не гледзячы некалькі выказванняў каментатараў у канале «Соловьёв LIVE» і запосціў у свой канал. А пасля ўчытаўся ў змест і сам жахнуўся.

Адзін з чатырох заскрыненых Азаронкаў каментароў гучаў так:

«Я ўразіўся, што Лукашэнка хоча 150000 пакістанцаў завезці. Гаворыць пра дзядоў, якія загінулі, змагаючыся за беларускую зямлю, у той жа час свабодна здае гэтую зямлю добраахвотна, без супраціўлення іншым захопнікам».

Відаць, Азаронак прачытаў толькі першыя словы пра тое, што каментатар дзеяннямі Лукашэнкі ўражаны, і далей чытаць не стаў, думаючы, што там будзе кампліментарнасць. Пасля ж, учытаўшыся, пост неадкладна выдаліў. Але інтэрнэт усё памятае.

Чытайце таксама:

Аляксандру Лукашэнку цяжка далося ўскладанне вянкоў на Мамаевым кургане ВІДЭА

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

«Я кажу за Пуціна, ведаючы яго характар». Яшчэ адно выказванне Лукашэнкі аказалася пшыкам

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу

Азаронак адказаў блогерцы: Падняў ж*пу і прашвырнуўся па гандлёвых кропках

Каментары да артыкула