Усяго патроху44

Дзмітрый Шэпелеў прадставіў кнігу пра барацьбу Жанны Фрыске з ракам

Атрыманыя ад рэалізацыі кнігі сродкі тэлевядоўца мае намер накіраваць у дабрачынны фонд дапамогі хоспісам «Вера», піша ТАСС.

Дзмітрый Шэпелеў і Жанна Фрыске. Фота hochu.ua.

Тэлевядоўца Дзмітрый Шэпелеў прадставіў у панядзелак у Маскве кнігу «Жанна», прысвечаную яго грамадзянскай жонцы, спявачцы Жанне Фрыске, якая пайшла з жыцця ў 2015 годзе пасля працяглай барацьбы з ракам.

«Гэтая кніга адрасавана ўсім тым, хто сутыкнуўся з праблемай рака: хто змагаецца сам, хто дапамагае блізкаму чалавеку», — сказаў Шэпелеў.

Тэлевядоўца назваў чатыры прычыны, па якіх узяўся за напісанне кнігі. Па-першае, гэта інфармацыя. Я добра памятаю, як мы даведаліся пра дыягназ Жанны, тую разгубленасць, якую мы адчувалі: што рабіць? Дзе шукаць доктара, бальніцу?» — прызнаўся Шэпелеў, падкрэсліўшы, што дзеліцца ў кнізе медыцынскімі, псіхалагічнымі і бытавымі парадамі.

Другой прычынай, паводле яго слоў, стаў страх. «Мы былі страшэнна напалоханыя і прыраўноўвалі словы «рак» і «смерць», што ў корані няслушна. Я заклікаю не маўчаць пра рак», — сказаў аўтар.

Трэцяй прычынай Шэпелеў назваў «падзяку кожнаму з тых людзей, хто падтрымліваў Жанну». «Чацвёртая прычына — асабістая — гэта жаданне захаваць добрую памяць аб прыгажуні Жанне для мяне і нашага сына Платона», — сказаў на заканчэнне тэлевядоўца.

Кніга паступіць у продаж 24 лістапада. Сродкі, якія Шэпелеў як аўтар атрымае ад рэалізацыі накладу ў 10 тысяч асобнікаў, ён мае намер накіраваць у дабрачынны фонд дапамогі хоспісам «Вера».

Жанна Фрыске нарадзілася 8 ліпеня 1974 года ў Маскве. У 1996-2003 гг. — удзельніца групы «Бліскучыя». Ад 2003 года пачала сольную кар'еру. У кастрычніку 2005 года выпусціла дэбютны альбом пад назвай «Жанна».

У 2004 годзе выйшаў першы фільм з яе ўдзелам, экранізацыя рамана Сяргея Лук'яненкі «Начны дазор», дзе Фрыске выканала ролю ведзьмы. Яна таксама знялася ў «Дзённым дазоры» і ў фільме «Пра што гавораць мужчыны», дзе іграла саму сябе. 7 красавіка 2013 года ў Маямі ў спявачкі і тэлевядоўцы Дзмітрыя Шэпелева нарадзіўся сын Платон. 15 чэрвеня 2015 года Жанна Фрыске памерла на 41-м годзе жыцця праз рак галаўнога мозгу.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пуцін змяніў мэты ў вайне — амерыканская разведка2

Пуцін змяніў мэты ў вайне — амерыканская разведка

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі папярэдзілі пра замаразкі да -5°С у ноч на пятніцу, а ў нядзелю — складаныя ўмовы надвор'я

Польшча расследуе гібель пяці чалавек, целы якіх вылавілі ў рацэ Буг2

Як выглядае Юрась Зянковіч пасля вызвалення ФОТАФАКТ4

Уначы на пажары ў лесе ў Воранаўскім раёне маліліся ксёндз, вяскоўцы і блогер9

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе1

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе3

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас5

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

У Крымінальны кодэкс дададуць новы артыкул — пра беспілотнікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін змяніў мэты ў вайне — амерыканская разведка2

Пуцін змяніў мэты ў вайне — амерыканская разведка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць