Грамадства

Год таму з’явіўся ліст спарстменаў за новыя выбары і супраць гвалту

Дзеянні ўладаў пасля прэзідэнцкіх выбараў асудзілі больш за дзве тысячы прадстаўнікоў спорту. Яны падпісалі адкрыты ліст з заклікам спыніць гвалт, вызваліць усіх палітвязняў і правесці паўторныя выбары.

Фота з інстаграма Алены Леўчанкі

Сярод першых ліст падпісалі Канстанцін Якаўлеў, Кацярына Сныціна, Алена Леўчанка, Мікіта і Ягор Мешчараковы, Сцяпан Папоў, Аляксандра Герасіменя, Артур Удрыс ды іншыя.

Спартоўцы нават выходзілі на дэманстрацыі асобнай калонай з плакатамі.

«За сваё жыццё я ніколі не галасавала на выбарах. Заўсёды лічыла, што мой голас нічога не вырашыць, але гэты жнівень змяніў маё меркаванне аб самой сабе. Вы ўсе бачылі фатаграфію, якая з'явілася праз пару дзён пасля галасавання: дзядуля, сціснуўшы кулакі, стаіць насупраць байца АМАПа. Убачыўшы яе, я зразумела: я баюся не таго, што мой голас нічога не зменіць, як сама сябе супакойвала, а таго, што калі хацець чагосьці большага для краіны, для сябе як грамадзяніна, то стане толькі горш. Што калі пайсці супраць сістэмы, то гэтая сістэма мяне зломіць.

Але мы ўсе ў гэтым жыцці робім выбар, і я выбрала больш не маўчаць пра тое, што адбываецца. Не чакаць, пакуль іншыя змагаюцца за лепшае жыццё, а як гэты дзядуля, сціснуўшы кулакі, з рашучасцю на твары, хоць і страшна, але стаяць за сваё права хацець перамен, за права на лепшае жыццё», — казала тады Кацярына Сныціна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам36

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы7

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

«Як з пластыліну». Беларуска паскардзілася на смятану ад «Савушкавага»8

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі і абвесцілі «тэрарыстам». Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў1

Ментусава расказала, што адчувала пасля таго, як яе фэйкавыя здымкі загрузілі на порнасайт26

Расія згодная абмяркоўваць пытанне перадачы ЗША кантролю над Запарожскай АЭС3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам36

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць