Улада

Галоўчанка загадаў прыструніць камерсантаў

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на нарадзе з прэзідыумам урада заявіў, што ўрад перайшоў у мабілізацыйны рэжым працы, а таксама выказаўся наконт рэзкага росту цэнаў, які фіксуецца на некаторыя пазіцыі ў краіне.

Галоўчанка адзначыў, што цяпер важна «максімальна аператыўна адаптавацца да працы ў новых умовах, змякчыць удар па эканоміцы і мінімізаваць шкоду».

Цяпер, паводле яго слоў, урад працуе ў мабілізацыйным рэжыме, дзейнічае аператыўна-сітуацыйны штаб, дзе разглядаюцца пытанні і прапрацоўваюцца іх рашэнні, якія потым рэалізуюцца ў нарматыўна-прававых актах і даручэннях.

«Але дзе-нідзе як у рэгіёнах, так і ў органах дзяржкіравання адчуваецца расслабленасць і кіраўнічая млявасць: «Раптам само пройдзе». Само не пройдзе. Кожны з вас на сваім месцы і вашы падначаленыя структуры павінны быць на самым вастрыі. Імгненна аналізаваць становішча, лавіць сігнал і неадкладна рэагаваць, самастойна ў сферы сваёй адказнасці, не чакаць даручэнняў.

Пайшлі сігналы, напрыклад, аб рэзкім росце коштаў на нейкія пазіцыі: будматэрыялы, бытавая хімія; недахоп нейкіх тавараў часова — тут жа трэба разабрацца, у чым справа. Альбо сваёй уладай прыструніце дзялкоў, камерсантаў як прыватных, так і дзяржаўных».

Ён дадаў, што на ўнясенне нарматыўна-прававых актаў на разгляд, а таксама на іх далейшую распрацоўку ды падпісанне, цяпер даецца 48 гадзін. Такі ж час — і на ўнясенне, калі спатрэбіцца, на разгляд Лукашэнкі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца5

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы на пажары ў лесе ў Воранаўскім раёне маліліся ксёндз, вяскоўцы і блогер9

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе1

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе3

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас5

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

У Крымінальны кодэкс дададуць новы артыкул — пра беспілотнікі3

Менавіта Макрон і Стармер пераканалі Трампа змяніць думку адносна Пуціна4

Самая модная беларуская апазіцыянерка Марына Гірын пайшла ў крыжовы паход супраць Еўрарадыё30

На абед падала атрутныя грыбы. Жанчыну ў Аўстраліі судзяць за забойства траіх сваякоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца5

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць