Грамадства

Насельніцтва Беларусі за год скарацілася на рэкордныя 94 тысячы чалавек

Пра гэта сказана ў свежай справаздачы Белстата. Такім чынам, па афіцыйных дадзеных, якія могуць быць заніжаныя, ад кавіду і ў выніку эміграцыі, выкліканай палітычнымі рэпрэсіямі 2020 — 2021 гадоў, Беларусь страціла 154 тысячы чалавек. Гэта дэмаграфічны ўдар, супастаўны з тымі, якія краіна перажыла ў 1930-х.

Фота: kurjer.info.

У камітэце заявілі, што на 1 студзеня 2022 года ў краіне жыве 9 255 524 чалавек, а гэта на 94,1 тысячы менш, чым на год раней.

Паводле звестак Белстата, сярод гарадоў больш за ўсё скарацілася насельніцтва Мінска. Цяпер у ім жывуць не два мільёны, а 1 996 553 чалавек. Менш стала на 13 тысяч.

Пасля Мінска больш за ўсё скарацілася сельскае насельніцтва Брэсцкай вобласці — на 10,6 тысяч чалавек. 

За 2020 год скарачэнне насельніцтва было меншае, тады яно склала 60 614 чалавек.

Цяжка сказаць, ці гэтая статыстыка праўдзівая. Пасля пачатку пандэміі кавіду, якую Аляксандр Лукашэнка спачатку адмаўляў, Белстат засакрэціў статыстыку смяротнасці, а Міністэрства аховы здароўя пачало даваць яўна скажоную статыстыку хворых і смерцяў ад кавіду. 

У 2019 годзе насельніцтва скарацілася ўсяго на 19 тысяч чалавек. «Лішняе» скарачэнне склала каля 41 тысячы чалавек у 2020-м і каля 75 тысяч — у 2021-м.

Такім чынам, па афіцыйных дадзеных, якія могуць быць заніжаныя, ад кавіду і ў выніку эміграцыі, выкліканай палітычнымі рэпрэсіямі 2020 — 2021 гадоў, Беларусь страціла 154 тысячы чалавек. Гэта дэмаграфічны ўдар, супастаўны з тымі, якія краіна перажыла ў 1930-х.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Каментары

Цяпер чытаюць

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца4

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе1

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе3

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас5

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

У Крымінальны кодэкс дададуць новы артыкул — пра беспілотнікі2

Менавіта Макрон і Стармер пераканалі Трампа змяніць думку адносна Пуціна4

Самая модная беларуская апазіцыянерка Марына Гірын пайшла ў крыжовы паход супраць Еўрарадыё30

На абед падала атрутныя грыбы. Жанчыну ў Аўстраліі судзяць за забойства траіх сваякоў

Пад’ём а 4-й раніцы — новы трэнд: аскеза і культ працаздольнасці адначасова14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца4

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць