Эканоміка

«Надышоў той момант, калі адбываецца лібералізацыя нехаця» — эканамічны эксперт

Эканаміст, кіраўнік праекта «Кошт урада» Уладзімір Кавалкін, у інтэрв'ю аналітычнаму праекту «Филин» гаворыць пра тое, што стаіць за павелічэннем ліміту для бяспошліннага ўвозу пасылак.

Нагадаем, згодна з дакументам, норма бяспошліннага ўвозу складзе 1 тысячу еўра і 31 кг. Раней у Беларусі дзейнічалі іншыя ліміты — 22 еўра і 10 кілаграмаў на адну пасылку. Пры гэтым колькасць бандэроляў, якія можна замовіць у месяц, не было абмежаваная.

Такім чынам, парог бяспошліннага ўвозу пасылак з-за мяжы, якія перасылаюцца ў міжнародных паштовых адпраўленнях і дастаўляюцца перавозчыкам на адрас фізічных асоб, цяпер павялічваецца да ўзроўню, які дзейнічае ва ўсіх астатніх дзяржавах — членах Еўразійскага эканамічнага саюза.

— Чым выкліканы такі атракцыён нечуванай шчодрасці?

— Гэта выклікана дакладна тым, чым і ўсе астатнія спробы лібералізацыі, у тым ліку адмена перасячэння мяжы раз у тры месяцы, бязвіз і ўсё астатняе.

Ёсць дакладнае разуменне, што з прычыны санкцый будуць вялікія праблемы з пастаўкамі рознага роду тавараў у Беларусь. Уласна кажучы, надышоў той момант, калі адбываецца лібералізацыя нехаця.

Паколькі буйныя гандлёвыя сеткі не змогуць нармальна весці свой бізнэс з-за санкцый, людзям, іпэшнікам даюць больш магчымасцяў нешта купляць. Пасылкі і ўсё астатняе — якраз такі той самы спосаб пазбегнуць дэфіцыту і даць людзям магчымасць рабіць пакупкі за мяжой.

— Гэта схаванае «зялёнае святло» чаўночнаму бізнэсу?

— Збольшага так, але я думаю, што тут больш арыентацыя ідзе на розныя пасылкі і адпраўленні з расійскіх і кітайскіх інтэрнэт-крамаў. Гэта, напэўна, прыцэл нумар адзін. А чаўнакі ўвогуле і так паедуць у Польшчу альбо польскія чаўнакі паедуць у Беларусь, паколькі ў іх бязвіз будзе. Паляк можа з Беластока паехаць у Гродна, там разгрузіцца і вярнуцца дадому.

— Норма бязмытнага ўвозу будзе дзейнічаць да 1 кастрычніка 2022 года, пасля гэтай даты яе зноў збіраюцца знізіць да 200 еўра і 31 кг.

— Думаю, што ўлады будуць глядзець на бягучую сітуацыю. Гэта ўведзена для таго, каб пазбегнуць дэфіцыту за кошт рознага дробнага бізнэсу, чаўночнага бізнэсу, паштовых даставак. Калі будзе відаць, што санкцыі працягваюць працаваць і рынак трэба насычаць такім чынам, мы ўбачым, што тэрмін дзеяння цяперашняга ліміту падоўжаць.

— Як вы лічыце, ці спрацуе гэтая мера, на тую мэту, на якую накіравана, — пазбегнуць дэфіцыту?

— Часткова спрацуе, часткова закрые патрэбы людзей. Зразумела, што гэта верне нас да перыяду 90-х і высокай інфляцыі. Альбо ты купляеш нешта вельмі дрэннай якасці за невялікія грошы, або з дэфіцытам спрабуеш урваць тое, што вырабляецца ў Беларусі ці Расіі (усё, што вырабляецца, у нас і ў РФ, гэта будзе дрэннай якасці або ў дэфіцыце). Ці ты плаціш вельмі дорага за якасны тавар, што звязана з інфляцыяй — як замежнай, у даляравай зоне, так і з тым, што лагістыка падаражэе. Адна справа везці фуры, а іншая — везці ў багажніку Passat B2, як гэта робяць чаўночнікі, і мець абменны курс, умоўна кажучы, не банкаўскі, а чорнага рынку.

Таму мы бачым сітуацыю, падобную на пачатак 90-х. Калі ты хочаш нешта добрае купіць, то гэта будзе дорага, а калі танней, але дрэннае, то за гэтым трэба будзе папаляваць, пастаяць у чарзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам13

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

«Як з пластыліну». Беларуска паскардзілася на смятану ад «Савушкавага»7

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі і абвесцілі «тэрарыстам». Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў1

Ментусава расказала, што адчувала пасля таго, як яе фэйкавыя здымкі загрузілі на порнасайт26

Расія згодная абмяркоўваць пытанне перадачы ЗША кантролю над Запарожскай АЭС3

Ціханоўскай давяраюць 83%, Латушку — 65%, Пазняку — 13%, Краўцову і Ягораву — па 4%80

У Мінску прадаюць нестандартную 3-узроўневую кватэру. Цана можа прыемна здзівіць2

Ксяндза з Шуміліна Анджэя Юхневіча асудзілі на 13 гадоў зняволення5

Выйшаў на свабоду палітвязень Андрэй Асмалоўскі

Трэнер жаночай зборнай Беларусі па гандболе: У мяне ў кожнай камандзе былі лесбіянкі. Замілоўваюць спробы гэта рэгуляваць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам13

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць