Грамадства55

Карпянкоў: Мы памятаем добра 2020 год

Сілавікі Беларусі гатовыя да любых спробаў сілавога звяржэння ўлады ў краіне. Пра гэта ў інтэрв'ю на АНТ распавёў намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Беларусі Мікалай Карпянкоў.

«Мы памятаем добра 2020 год. На гэты момант мы бачым, што ўнутраная сітуацыя знаходзіцца пад поўным кантролем. Вядома, насцярожваюць, напружваюць знешнія контуры. Мы бачым, як развіваецца «ваенная спецаперацыя» [вайна ва Украіне — НН], якія на фоне гэтага гучаць заявы тых неанацыстаў, якія ўцяклі і знаходзяцца там. Якія яны выбудоўваюць планы па сілавым звяржэнні дзеючай улады. Мы бачым натаўскія войскі, якія знаходзяцца на мяжы. Вядома, гэта нас турбуе.

Унутраныя войскі — асноўная ўдарная сіла Міністэрства ўнутраных спраў. Ну і, вядома, мы ўбудаваны ў сістэму нацыянальнай бяспекі. Хачу сказаць, што для таго, каб не было ў нас яшчэ аднаго 2020 года, будзем глядзець, што адбываецца ў нашых суседзяў. Хто спрабуе сказаць, што нам нанясуць удар, што ёсць план «Перамога», мы адкажам самым дэмакратычным спосабам, які мы назіраем, які ёсць у нашых суседзяў. Хай будуць да гэтага гатовыя», — заявіў Карпянкоў.

Каментары5

  • memory
    12.12.2022
    Гэта вельмі добра, што ты памятаеш 2020 год. Не прыкідвайся потым на судзе, што нешта забыўся. Зрэшты, калі і напраўду нешта не будзеш памятаць, то табе шмат хто асвяжыць памяць.
  • axe
    12.12.2022
    [Рэд. выдалена]
  • Бирут
    12.12.2022
    Ага. У него вид был как у обгадившегося синего алкоголика - глазки выпученные, слюна на подбородке и вообще знаю не понаслышке: сцался он мощно и спал с пистолетом под подушкой, потому что боялся, что его найдут и вздернут. Сам потом случайно сболтнул.

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам13

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

«Як з пластыліну». Беларуска паскардзілася на смятану ад «Савушкавага»7

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі і абвесцілі «тэрарыстам». Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў1

Ментусава расказала, што адчувала пасля таго, як яе фэйкавыя здымкі загрузілі на порнасайт26

Расія згодная абмяркоўваць пытанне перадачы ЗША кантролю над Запарожскай АЭС3

Ціханоўскай давяраюць 83%, Латушку — 65%, Пазняку — 13%, Краўцову і Ягораву — па 4%80

У Мінску прадаюць нестандартную 3-узроўневую кватэру. Цана можа прыемна здзівіць2

Ксяндза з Шуміліна Анджэя Юхневіча асудзілі на 13 гадоў зняволення5

Выйшаў на свабоду палітвязень Андрэй Асмалоўскі

Трэнер жаночай зборнай Беларусі па гандболе: У мяне ў кожнай камандзе былі лесбіянкі. Замілоўваюць спробы гэта рэгуляваць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам13

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць