Грамадства99

Генпракурор Швед у мінулым годзе стаў не проста доктарам навук, а «найлепшым» ва ўсёй краіне

У Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК) Беларусі правялі штогадовы конкурс дысертацый. Пераможцам у намінацыі «Сацыяльна-эканамічныя і грамадскія навукі» на найлепшую доктарскую дысертацыю стаў, па версіі ВАК, генпракурор Андрэй Швед.

Андрэй Швед з Аляксандрам Лукашэнкам

9 лютага 2022 года ВАК прысудзіла навуковую ступень доктара навук генеральнаму пракурору Беларусі Андрэю Шведу за работу «Тэарэтычныя перадумовы і прыкладныя аспекты рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы судова-экспертнай дзейнасці». Абарона дысертацыі адбылася яшчэ 25 мая 2021 года.

З 2013 па 2020 год Андрэй Швед быў старшынёй Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, і тэма ягонай дысертацыі тлумачыцца гэтым.

Папярэднюю, кандыдацкую дысертацыю Швед абараняў па тэме «Актуальныя тэарэтычныя і практычныя аспекты стадыі завядзення крымінальнай справы». На пасадзе генеральнага пракурора ён, трэба думаць, шмат сваіх напрацовак таго часу практычна скарыстаў, бо заводзіў палітычна матываваныя справы рэкорднымі тэмпамі. Найбольш вядомая з такіх спраў, заведзеная генеральнай пракуратурай, — крымінальная справа аб «генацыдзе беларускага народа» ў гады Другой сусветнай вайны і пасля яе. 

Каментары9

  • Абу
    03.01.2023
    Товарищ Швед, ведь вы большой учёный,
    В юриспруденции знаете вы толк.
    А я простой экстремистский заключённый,
    И мне товарищ бобруйский серый волк...
  • ссюр..
    03.01.2023
    хм... перавернутае дагары нагамі права... яны лічаць, што гэта нармальна?
    а што калі б ім дом будавалі, машыны рабілі, не ўлічваючы ці пераварочваючы ўсе фізічныя законы дагары нагамі, ежу рабілі не з нармальных прадуктаў, а з атруты? то бок гэта адразу б несла замест бяспекі і камфорту небяспеку і дыскамфорт. такое, як яны лічаць, такое - нармальна?
  • Алек. Ру
    03.01.2023
    Ëн, пэу́на, абараняу́ся пры кафедры людажэрства факультэта хлуснязнау́ства. І тут ëн па прау́дзе лепшы з найлепшых

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам42

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Такер Карлсан абвінаваціў Зяленскага ў датычнасці да замаху на Трампа14

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення20

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы7

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам42

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць