Пуцін узнагародзіў зенітна-ракетную брыгаду, якая мае дачыненне да збіцця «Боінга» над Данбасам у 2014 годзе
Ёй прысвоены статус «гвардзейская».

Уладзімір Пуцін 21 лютага прысвоіў 53-й зенітна-ракетнай брыгадзе ганаровы статус «гвардзейская». Адпаведны ўказ быў апублікаваны на расійскім афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.
Ва ўказе напісана, што гэтая брыгада «праявіла масавую гераічнасць і адвагу ў адстойванні дзяржаўных інтарэсаў Айчыны і яе абароне ва ўмовах узброеных канфліктаў».
Пры гэтым Міжнародны крымінальны суд у Гаазе ў мінулым годзе пацвердзіў, што менавіта 53-й брыгадзе належаў зенітна-ракетны комплекс «Бук», пры дапамозе якога сепаратысты непрызнанай «ДНР» у 2014 годзе ў небе над Украінай збілі грамадзянскі самалёт Boeng 777 малайзійскіх авіяліній.
Тады пры крушэнні рэйса MH17 загінулі ўсе пасажыры і члены экіпажа — агулам 298 чалавек, з якіх 196 былі грамадзянамі Нідэрландаў. Вінаватыя ў гэтай трагедыі да гэтага часу не прыцягнутыя да адказнасці і пражываюць на волі ў Расіі.
Нагадаем, што раней у міжнародным судзе была прадстаўлена злітая тэлефонная размова Уладзіміра Пуціна з адным з тагачасных лідараў сепаратыстаў на Данбасе, што даказала непасрэдную сувязь Расіі з развязваннем канфлікту ва Украіне.
Чытайце яшчэ:
«Мы хацелі б, каб суд быў у Гаазе». Зяленскі і прэм'ер Нідэрландаў абмеркавалі стварэнне спецтрыбунала па расійскай агрэсіі
«Гэта гістарычнае права Расіі — быць моцнай». Пуцін выступіў з пасланнем
Франак Вячорка: Вайна не скончыцца, пакуль не скончыцца гібрыдная акупацыя Беларусі
-
Пуцін змяніў мэты ў вайне на кароткатэрміновыя і сканцэнтраваўся на кантролі захопленых тэрыторый — CNN
-
Віцэ-прэзідэнт ЗША: У наступныя 100 дзён ЗША паспрабуюць арганізаваць перамовы Расіі і Украіны
-
МЗС Расіі: За планам аднаўлення Украіны ў межах 1991 года стаіць людаедскі інстынкт знішчэння ўсяго рускага
Каментары