Здарэнні

Польскія памежнікі затрымалі беларуса з крадзенай машынай коштам у чвэрць мільёна еўра

8 красавіка на выездзе з Польшчы на памежным пераходзе «Кукурыкі — Казловічы» польскія памежнікі затрымалі аўтамабіль Ferrari коштам 1,2 млн злотых (больш за 250 тысяч еўра). Як высветлілася, машына была крадзенай, а вывезці яе спрабаваў грамадзянін Беларусі, паведамляе Памежная служба Польшчы.

Фота: strazgraniczna.pl

«Кіроўца цягача вёз на лафеце легкавы аўтамабіль Ferrari Portofino 2019 года выпуску ацэначным коштам у 1,2 млн злотых. У ходзе правядзення кантрольных дзеянняў супрацоўнікі памежнай службы высветлілі, што аўтамабіль знаходзіцца ў вышуку як скрадзены», — паведамілі ў ведамстве.

За рулём грузавіка быў 28-гадовы беларус. Яго затрымалі, а Ferrari канфіскавалі.

Фота: strazgraniczna.pl

Ferrari, якую спрабаваў вывезці беларус, аказалася самай дарагой машынай сярод усіх затрыманых сёлета на ўсходняй мяжы Польшчы. Як адзначылі ў польскай памежнай службе, гэты аўтамабіль разганяецца да 100 км/г за 3,5 секунды і дасягае хуткасці 320 км/г.

Каментары

Цяпер чытаюць

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца5

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае Юрась Зянковіч пасля вызвалення ФОТАФАКТ4

Уначы на пажары ў лесе ў Воранаўскім раёне маліліся ксёндз, вяскоўцы і блогер9

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе1

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе3

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас5

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

У Крымінальны кодэкс дададуць новы артыкул — пра беспілотнікі3

Менавіта Макрон і Стармер пераканалі Трампа змяніць думку адносна Пуціна4

Самая модная беларуская апазіцыянерка Марына Гірын пайшла ў крыжовы паход супраць Еўрарадыё30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца5

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць