Усяго патроху1010

Беларусы прыдумалі знак для твораў без выкарыстання штучнага інтэлекту

Выдавецтва Gutenberg Publisher, заснаванае ў Кракаве беларусамі, пачало пазначаць свае навінкі спецыяльным знакам No AI content inside («Не ўтрымлівае змесціва, створанага штучным інтэлектам»). Цікава, што лагатып прыдумаў адзін з аўтараў выдавецтва, а ў польскіх друкарнях ужо пытаюцца — ці гэта не нейкі новы абавязковы знак. 

Цешыць, што беларускія выдаўцы пасля пагрому, учыненага ўладамі, не толькі не здаліся, але выдаюць новыя кнігі за мяжой і нават пачынаюць задаваць новыя стандарты.

У свеце ўжо існуюць пашыраныя знакі для пазначэння харчовых прадуктаў, якая не ўтрымліваюць генна мадыфікаваных складнікаў, ці, напрыклад, Fairtrade — шакаладу, кавы ці вопраткі, вырабленых з захаваннем асноўных правоў вытворцаў у бедных краінах.

А вось агульнапрынятых аналагаў такога знаку «Без выкарыстання AI» у іншых краінах пакуль што няма — беларусы тут на вастрыі тэндэнцыі. 

Адзінай думкі наконт «штучнага інтэлекту» яшчэ не выпрацавалася, і, магчыма, ніколі не будзе. Знак можа быць карысны тым, хто хоча гарантавана мець перад сабой артэфакт, створаны рэальнымі людзьмі.

Выдавецтва Gutenberg Publisher запрашае аўтараў і мастакоў пазначаць свае творы і абяцае выслаць файл знака кожнаму, хто захоча ім карыстацца.

Каментары10

  • Gorliwy Litwin
    15.05.2023
    Малайцы. Горача падтрымліваю
  • Злобный вожык
    15.05.2023
    Упростите, уберите мозг с картинки.
  • Давай, курчавенькій!
    15.05.2023
    Гэта валасы, а не мозг 

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення20

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы7

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць