Нацыянальная лідарка Беларусі сустрэнецца з кіраўніцтвам краіны, выступіць перад парламентам.

Фота з твітара Святланы Ціханоўскай
«З нецярпеннем чакаю пачатку свайго візіту ў Італію. Я сустрэнуся з кіраўніцтвам краіны, выступлю перад Сенатам і Палатай дэпутатаў, адкрыю новую парламенцкую групу сяброўства за дэмакратычную Беларусь і сустрэнуся з беларускай дыяспарай. Удзячная за падтрымку і салідарнасць з нашым народам», — напісала Святлана Ціханоўская ў сваім твітары.
Каментары