Усяго патроху99

На пешаходным бульвары ў Дзяржынску зрабілі «вышыванку» ФОТА

Раней у Дзяржынску ўзгаднілі цікавы праект: на пешаходнай вуліцы збіраліся выкласці «дыван» з вышыванкі. Сёння, 30 жніўня, архітэктар Андрэй Каравянскі (ён жа аўтар праекта) выклаў фота гатовага «дывана», піша CityDog.io.

Фота Андрэя Каравянскага

Што за праект?

Як расказваў Андрэй Каравянскі раней, умоўным прататыпам «дывана» ў Дзяржынску можна назваць знакамітыя партугальскія тратуары ў Лісабоне — толькі са сваім, беларускім каларытам.

Калі «дыван» быў прыдуманы, улады горада далі архітэктарам пяць аб'ектаў на выбар, дзе можна было яго размясціць. Тыя выбралі ўчастак каля Галоўпаштамта ад вуліцы Талстога да вуліцы Карла Маркса.

Гэта ціхае, спакойнае месца, даволі папулярнае сярод мясцовых жыхароў. Там сустракаюцца людзі, праводзяцца розныя гарадскія мерапрыемствы, кірмашы, школьныя кірмашы. Ёсць некалькі кавярняў, пельменная, універсам.

«Гэта значыць, вуліца жыве, і атрымліваецца, што мы як бы пад звычайнае беларускае жыццё падкладаем гэты «дыван», культурную аснову».

Вось як вуліца выглядала ў 2022 годзе

Фота Андрэя Каравянскага
Фота Андрэя Каравянскага

А вось як гэтая ж вуліца выглядае цяпер

Вобраз малюнка, дарэчы, узяты з дзяржаўнага сцяга Беларусі.

«Па-першае, ён вядомы, а па-другое, не выклікае нейкіх антыпатый. Усе разумеюць, што гаворка ідзе пра беларускі ткацкі малюнак».

Фота Андрэя Каравянскага
Фота Андрэя Каравянскага

Каментары9

  • Крок
    31.08.2023
    Д@билизм, арнамент несет некий сакральный смысл, где попало его не наносили, а есть недоразветые на нижнее белье, обувь и т.д. а эти додумались под ноги на тратуар!!!!
  • Угу
    31.08.2023
    Добра аыглядае.
  • Žvir
    31.08.2023
    Duža strakata atrymałasia. Alie z vyšyni pavinna hliadziecca pryhoža. Ptuški buduć radyja...

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Такер Карлсан абвінаваціў Зяленскага ў датычнасці да замаху на Трампа13

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы7

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць