Грамадства44

Трое выхадцаў з Беларусі загінулі ў Ізраілі, яшчэ адзін беларус прапаў без вестак — МЗС

Трое выхадцаў з Беларусі загінулі ў Ізраілі. Аб гэтым заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Ізраілі Яўген Вараб'ёў, перадае БЕЛТА.

«На жаль, вымушаны паведаміць новую інфармацыю: устаноўлена, што пры трагічных абставінах загінулі трое выхадцаў з нашай краіны», — сказаў пасол.

Яшчэ адзін з грамадзян Беларусі лічыцца ў спісе зніклых. «Яго лёс не ўстаноўлены. Ва ўзаемадзеянні з Інтэрпалам і ізраільскімі сілавымі ведамствамі мы працуем над высвятленнем яго лёсу». і ад усёй душы спадзяемся на лепшае», — паведаміў дыпламат.

Імёнаў пасол не назваў. 

Паводле яго, за апошнія дні па тэлефонах экстраннай сувязі ў беларускую амбасаду звярнуліся больш за 500 чалавек.

Раней стала вядома, што Віталь Карасік, ураджэнец Магілёва, загінуў у выніку атакі байцоў ХАМАС на памежныя раёны на поўдні габрэйскай дзяржавы. 11 кастрычніка таксама стала вядома пра гібель 25-гадовай ураджэнкі Рэчыцы Алены Астапенка, якая служыла ў паліцыі і загінула ў баі з баевікамі ХАМАС.

Каментары4

  • Extra s
    12.10.2023
    Вялікі жаль. Вялікая шкода.
  • Заходні Беларус
    12.10.2023
    "Раней стала вядома, што Віталь Карасік, ураджэнец Магілёва, загінуў у выніку атакі байцоў ХАМАС"

    Не байцоў ХАМАС, а тэрарыстаў ХАМАС.
  • Тэкля
    12.10.2023
    Спачуванні...

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Такер Карлсан абвінаваціў Зяленскага ў датычнасці да замаху на Трампа13

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы7

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць