Свет1616

У Вільні паставяць помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл

Помнік будзе непадалёк ад таго месца, дзе жанчына бегала на спатканні з будучым каралём.

Ілюстрацыя з сайта Delfi.lt

У дворыку бібліятэкі Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук у Вільні да 2026 года з'явіцца помнік каралю Польшчы і вялікаму князю Літоўскаму Жыгімонту Аўгусту і яго жонцы Барбары Радзівіл, паведамляе Delfi.lt.

Бібліятэка і Літоўскі саюз мастакоў у снежні 2023 года абвясцілі конкурс на стварэнне помніка, прыём прапаноў будзе доўжыцца да 9 красавіка.

«Будынак бібліятэкі быў пабудаваны на месцы, дзе былі ўладанні Радзівілаў у 16-17 стст. Канкрэтна на месцы будынка былі сажалкі. Мы можам казаць, што з палаца, які знаходзіўся непадалёк, Барбара хадзіла на спатканні з Жыгімонтам», — сказаў кіраўнік бібліятэкі Сігітас Нарбутас.

Нарбутас спадзяецца, што скульптура ў дворыку з'явіцца ў 2024-2025 гадах.

Каментары16

  • Ваза
    04.01.2024
    А помнік будзе Радзівілам ці Радвілайтам? Мяркую, што Радзівілы ніколі НЕ пісалі свае прозвішчы лацініцай як Radvilaite, а летувісы менавіта так зараз пішуць. Навошта летувісы каверкаюць іх прозвішчы?
  • Пудж
    04.01.2024
    Помнік Жигимантасу Аугустасу и Барбаре Радвилайте
  • Пудж
    04.01.2024
    Ваза, бо ніхто ня супраць. Расейскія навукоўцы толькі за, польскія ў сваёй талерцы займаюцца сваімі пытаннямі, а беларускіх навукоўцаў на міжнароднай арэне амаль што няма, бо ў Акадэміі Навук гэтыя тэмы яшчы з савецкіх часоў пад негалоснай забаронай. У БССР уся дазволеная гісторыя Беларусі -- гэта народныя песні, танцы ды саломеныя шляпкі з лапцямі.
    Трэба пісаць артыкулы на ангельскай мове, што напрыклад рабілі летувісы ўсё 20-е стагоддзе, дзе называлі ўсіх Гядімінасамі і Вільнюсамі, таму цяпер на захадзе гэта кансэнсус адносна гісторыі нашага рэгіёну.
    Спачатку свой пункт гледжання моцна прасоўваеш, потым спасылаесся на яго як на аўтарытэт, калі ён прыняты -- вось так.

Цяпер чытаюць

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца4

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе1

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе3

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас5

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

У Крымінальны кодэкс дададуць новы артыкул — пра беспілотнікі2

Менавіта Макрон і Стармер пераканалі Трампа змяніць думку адносна Пуціна4

Самая модная беларуская апазіцыянерка Марына Гірын пайшла ў крыжовы паход супраць Еўрарадыё30

На абед падала атрутныя грыбы. Жанчыну ў Аўстраліі судзяць за забойства траіх сваякоў

Пад’ём а 4-й раніцы — новы трэнд: аскеза і культ працаздольнасці адначасова14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца4

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць