Спорт55

«Ганаруся тым, што я беларуска!» 25-гадовая тэнісістка аб'явіла пра завяршэнне кар'еры

Веру Лапко замучылі праблемы з каленямі.

Вера Лапко. Фота: tennis.by

«Хачу выказаць вялікую падзяку ўсім тым людзям, якія шчыра падтрымлівалі і верылі ў мяне на працягу ўсяго майго тэніснага шляху. Дзякуючы вам я стала тым гульцом і чалавекам, якім з'яўляюся. Вас было не так шмат, але я знаю і памятаю ўсе вашыя імёны і нашу іх у сваім сэрцы. Дзякуй вам за ваш унёсак.

Таксама, хачу адзначыць і падзякаваць кожнаму чалавеку, хто заўзеў, хваляваўся і глядзеў мае матчы. Вашы промні падтрымкі адчуваліся на адлегласці, а добрыя словы ў паведамленнях сацсетак супакойвалі пасля параз», — напісала Вера Лапко ў сваім тэлеграме.

«Дзякую кожнаму беларусу, хто падтрымліваў мяне на працягу ўсяго майго тэніснага шляху. Дзякуй вам за тое, што былі побач з усімі гульнямі зборнай, і не толькі… Ганаруся тым, што я беларуска!» — напісала гэты абзац па-беларуску Лапко.

Вера Лапко была фіналісткай юніёрскіх US Open і Уімблдона ў парным разрадзе, а таксама першай ракеткай свету ў юніёрскім рэйтынгу. Найвышэйшае месца ў дарослым рэйтынгу — 60-е ў кастрычніку 2018 года.

Каментары5

  • Забанены
    13.01.2024
    Ну што, бастыён беларушчыны, палічыў лайкі?!

    Чалавек напісаў неверагоднае: ганаруся, што я беларуска.

    На неверагоднай мове напісаў.

    Не заўзеў. Не ведаў. Ганаруся, што цяпер ведаю гэтую жанчыну.
  • Хтосьці
    13.01.2024
    Я таксама ганаруся што яна беларуска...грэе сэрца
  • Удакладняю
    13.01.2024
    Забанены, НН, я не тут забанены. Я ў тг на канал рэдактара напісаць больш не змагу. Маю недахоп -- чалавек. А ў невядомай мне існасьці на другім канцы провада працы многа, меркаваньне адно і правільнае і г.д. А ў мяне не 10 SIM карт.

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Такер Карлсан абвінаваціў Зяленскага ў датычнасці да замаху на Трампа13

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы7

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць