Грамадства11

Памёр Яраслаў Ліневіч

24 студзеня памёр заслужаны архітэктар Беларусі Яраслаў Ліневіч, паведаміў Беларускі саюз архітэктараў. Яму было 92 гады.

Яраслаў Ліневіч. Фота: Архитектура и строительство

Яраслаў Ліневіч нарадзіўся 16 студзеня 1932 года ў вёсцы Беліца Лідскага раёна.

У 1958 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, працаваў на шэрагу адказных пасадаў, звязаных з гарадскім планаваннем. З 1988 года быў намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення — начальнікам аддзела горадабудаўніцтва Галоўархітэктуры Дзяржбуда БССР, з 1989-га — старшынёй Камітэта архітэктуры, галоўным архітэктарам горада Мінска. У 1994-1998 гадах працаваў намеснікам дырэктара па архітэктуры — галоўным архітэктарам інстытута «Мінскпраект», у 1998-2004 гадах — начальнікам упраўлення планіроўкі і забудовы УП «Мінскпраект», у 2004-2013 гадах — дырэктарам, галоўным архітэктарам УП «Мінскграда».

Прымаў удзел у распрацоўцы генеральных планаў Брэста і Мінска, генпланаў планіроўкі прыгараднай зоны горада Мінска, праектах планіроўкі водна-зялёнага дыяметра і цэнтра Мінска, праектаў планіроўкі і забудовы мікрараёнаў у Мінску, Наваполацку, Віцебску, Гродне, Брэсце, Магілёве, Барысаве, Салігорску, некаторых замежных гарадоў.

У 1975-1977 гадах быў старшынёй Саюза архітэктараў БССР, у 1975-1980 гадах сакратаром праўлення Саюза архітэктараў СССР, сакратаром праўлення Саюза архітэктараў БССР (1977-1990). Узнагароджаны многімі дзяржаўнымі ўзнагародамі, атрымліваў прэстыжныя прэміі.

Каментары1

  • Ішкуборд
    25.01.2024
    Ну, дык гэта быў чалавек вялікай справы, нёс на сабе адказныя абавязкі. А хто даў дазвол і згоду на будоўлю таго "Кемпінскі" ды Дома Алексіевіч ? Няўжо архітэктары ня бачылі ўсёй заганы таго будаўніцтва, няўжо яно было ўзгоднена ў перспектыўных плянах забудовы горада ? Немагчыма глядзець, на колькі гэта пачварныя будынкі, і як яны псуюць выгляд горада.

Цяпер чытаюць

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца5

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы на пажары ў лесе ў Воранаўскім раёне маліліся ксёндз, вяскоўцы і блогер9

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе1

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе3

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас5

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

У Крымінальны кодэкс дададуць новы артыкул — пра беспілотнікі3

Менавіта Макрон і Стармер пераканалі Трампа змяніць думку адносна Пуціна4

Самая модная беларуская апазіцыянерка Марына Гірын пайшла ў крыжовы паход супраць Еўрарадыё30

На абед падала атрутныя грыбы. Жанчыну ў Аўстраліі судзяць за забойства траіх сваякоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца5

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць