Спорт33

Футбаліст Арцём Мілеўскі расказаў, як патрапіў у кому

Беларуска-ўкраінскі футбаліст Арцём Мілеўскі ў падкасце «Формула Валошына» шчыра расказаў пра лячэнне ад алкагалізму.

Artyom Milevsky Арцём Мілеўскі Артём Милевский
Арцём Мілеўскі. Скрын відэа: Voloshyn_xx / YouTube

Арцём Мілеўскі згадвае, што пад час прагляду гульні «Рэал» (Мадрыд) — «Уніён» (Берлін) Лігі чэмпіёнаў у верасні мінулага года ён паабяцаў свайму сябру ў выпадку перамогі «Рэалу» легчы ў бальніцу «пракапацца».

«Рэал» выйграў і Мілеўскі паехаў у бальніцу. Як згадвае футбаліст, пад кропельніцай ён заснуў. І прачнуўся толькі праз шэсць дзён. «Я думаў, што мне далі снатворнае і я праспаў, можа, 20-24 гадзіны. Але я прачнуўся ўвесь у правадах. Як потым патлумачылі, я быў у штучнай коме».

Перавод у такі стан дактары пазней патлумачылі тым, што кропельніцы Мілеўскаму не дапамаглі б. Але такі крок быў вялікай рызыкай. Дактары сказалі, што яму вельмі пашчасціла, бо мала хто са штучнай комы выходзіць.

Па словах Мілеўскага, да такога стану яго давёў алкаголь. З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў яго пачалася дэпрэсія, якая з кожным месяцам расла. І ён усё больш піў:

«Я быў адзін. Усе займаліся сваімі справамі. Было цяжка, але нейкі працэнт алкаголю мяне ратаваў. Я выпіваў пэўную дозу і забываўся аб вайне. Грам 300 рому ці віскі ў дзень. Гэта працягвалася месяцамі <…> Гэта ўсё назапашвалася, і медыкі своечасова ўмяшаліся».

Пасля выхаду з комы, згадвае Мілеўскі, ён яшчэ прабыў каля месяца ў бальніцы. Сяброўка параіла добрых псіхолагаў у рэабілітацыйным цэнтры, дзе Мілеўскі прабыў амаль месяц.

«Там добрыя спецыялісты. Кожны дзень прыходзілі і размаўлялі псіхолагі. Кожны дзень падводзіўся вынік дня, калі мы збіраліся са спецыялістамі ў вялікай залі. Прытрымліваліся парадку дня. У 7 гадзін быў пад'ём, у 8 — сняданак. Днём можна было адпачыць. А так увесь час былі ці працэдуры, ці спецыяльныя заняткі.

І там я быў з хлопцамі, у якіх вельмі складаныя гісторыі <…> Людзі, якія паступалі… Я на іх глядзеў, і а***ваў, думаў: «Няўжо я сюды такім прыехаў?» — згадвае мужчына і сцвярджае, што цяпер не ўжывае алкаголю.

Мілеўскі таксама адзначыў, што яго лячэнне аплаціў прэзідэнт кіеўскага «Дынама» Ігар Суркіс.

Чытайце яшчэ:

«Я беларус, мы заўсёды размаўлялі па-руску». Арцём Мілеўскі паразважаў пра ўкраінскую мову і злавіў хейт

Украінска-беларускі футбаліст Арцём Мілеўскі, стан якога хваляваў заўзятараў, апублікаваў свае новыя фоты

«Яму паступалі прапановы з «Ліверпуля», Партугаліі». Як Мілеўскі змарнаваў сваю кар'еру

Каментары3

  • Сміт
    13.03.2024
    Той выпадак калі хатаскрайнік сутыкаецца з жорсткай рэчаіснасцю
  • Žvir
    14.03.2024
    Kali ŭžo atrymaŭ zaliežnaść, dyk usio marna, heta nie liakujecca. Daviadziecca ŭsio žyćcio siadzieć na peŭnych preparatach. Inakš harantavana sarviecca, sprava času, tolki ŭžo z bolš surjoznymi nastupstvami, a Surkis nie Santa Kłaŭs...
  • Woodoo Cult
    14.03.2024
    П.... Не цікавіць.

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Такер Карлсан абвінаваціў Зяленскага ў датычнасці да замаху на Трампа13

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы7

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць