Спорт

Макрон папрасіў «Рэал» адпусціць Мбапэ на Алімпіяду

Прэзідэнт Францыі разлічвае, што лідар нацыянальнай каманды зможа згуляць на Алімпіядзе ў Парыжы.

Кіліян Мбапэ. Фота: Christian Liewig — Corbis/Getty Image

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон разлічвае, што футбаліст Кіліян Мбапэ зможа згуляць на Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы. У сацсетцы Х кіраўніка Францыі было апублікавана відэа, дзе прэзідэнт адказвае на розныя пытанні.

Напярэдадні 25-гадовы Мбапэ канчаткова абвясціў, што пакіне «Пары Сен-Жэрмен» у канцы сезона пасля заканчэння тэрміну кантракту. Зімой паведамлялася, што Кіліян пяройдзе ў мадрыдскі «Рэал», хоць афіцыйна пра гэта не абвяшчалася.

«У мяне няма канкрэтных каментароў з гэтай нагоды, акрамя таго факту, што я разлічваю на тое, што «Рэал» адпусціць Кіліяна для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях, каб ён мог гуляць за зборную Францыі», — сказаў Макрон.

Мбапэ пачаў кар'еру ў «Манака», а ў ПСЖ перайшоў улетку 2017 года. З парыжанамі форвард выйграў шэсць чэмпіянатаў Францыі, тры Кубкі і тры Суперкубкі краіны, два Кубкі французскай лігі.

Мбапэ — лідар зборнай Францыі па футболе, ён стаў чэмпіёнам свету ў 2018 годзе і заваяваў срэбра на чэмпіянаце свету ў 2022 годзе і стаў найлепшым бамбардзірам турніру, забіўшы восем мячоў, прычым тры ў фінале Аргенціне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца4

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе1

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе3

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас5

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

У Крымінальны кодэкс дададуць новы артыкул — пра беспілотнікі2

Менавіта Макрон і Стармер пераканалі Трампа змяніць думку адносна Пуціна4

Самая модная беларуская апазіцыянерка Марына Гірын пайшла ў крыжовы паход супраць Еўрарадыё30

На абед падала атрутныя грыбы. Жанчыну ў Аўстраліі судзяць за забойства траіх сваякоў

Пад’ём а 4-й раніцы — новы трэнд: аскеза і культ працаздольнасці адначасова14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца4

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць