Грамадства11

Выбаркам Каардынацыйнай рады крыху падправіў вынікі выбараў

Вынікі абвясцілі ў ноч на 28 мая, але, як аказалася, з ненаўмысна тэхнічнай памылкай. На прэс-канферэнцыі сёння абвясцілі правільныя, піша «Белсат».

Алена Прыходзька прамаўляе на прэс-канферэнцыі па выніках выбараў у Каардынацыйную раду трэцяга склікання. Варшава, Польшча. 28 мая. Фота: Белсат

Старшыня Выбарчай камісіі Алена Прыходзька растлумачыла на прэс-канферэнцыі, што пры размеркаванні мандатаў праз Excel-табліцу адбылася памылка ў формуле. Колькасць галасоў за спісы і агульная колькасць галасоў была правільная, але адзін мандат налічылі памылкова. Гэта выявілі ў ноч на 28 траўня, калі рабілі дадатковую праверку.

Спісам «Наша справа» і «Моладзевы наступ» спачатку налічылі 7 мандатаў. Але пасля пераліку «Наша справа» атрымала 6 мандатаў, «Моладзевы наступ» — 8 мандатаў.

Такім чынам, замест Лізаветы Жучковай у КР трапляе Аляксандр Аўтушка-Сікорскі.

Сапраўдныя вынікі 

1. «Салідарнасць» — 104 галасы, 0 мандатаў.

2. «Воля» — 432 галасы, 6 мандатаў.

3. «Еўрапейскі выбар» — 605 галасоў, 8 мандатаў.

4. «Наша справа» — 489 галасоў, 6 мандатаў (а не 7).

5. «Закон і правапарадак» — знялі з выбараў да пачатку галасавання.

6. «Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі» — 184 галасы, 0 мандатаў.

7. «Незалежныя беларусы» — 616 галасоў, 8 мандатаў.

8. Блок Пракоп’ева — Ягорава — 1050 галасоў, 13 мандатаў.

9. Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» — 2358 галасоў, 28 мандатаў.

10. «Хопіць баяцца» — 226 галасоў, 3 мандата.

11. «Краіна для жыцця» — 61 голас, 0 мандатаў.

12. «Моладзевы наступ» — 598 галасоў, 8 мандатаў (а не 7).

На выбарах свае галасы аддалі 6723 беларусаў і беларусак.

Каментары1

  • Спадар
    28.05.2024
    Слухайце, ну вось вы хочаце, каб прагаласавалі дзясяткі тысяч людзей. Але разам з тым нават пры падліку галасоў праз звычайны эксель вы... Робіце памылкі.

    Ведаеце, што такое інстытут даверу і рэпутацыі? Спачатку Азараў, цяпер Выбарчая камісія... Дай Бог, каб з вашай рэпутацыяй наступным разам прагаласавала тысяча.

Цяпер чытаюць

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца2

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе1

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе3

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас5

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

У Крымінальны кодэкс дададуць новы артыкул — пра беспілотнікі2

Менавіта Макрон і Стармер пераканалі Трампа змяніць думку адносна Пуціна4

Самая модная беларуская апазіцыянерка Марына Гірын пайшла ў крыжовы паход супраць Еўрарадыё30

На абед падала атрутныя грыбы. Жанчыну ў Аўстраліі судзяць за забойства траіх сваякоў

Пад’ём а 4-й раніцы — новы трэнд: аскеза і культ працаздольнасці адначасова14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца2

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць