Свет1111

«Вы выратавалі Eўропу». У Нармандыі Зяленскі пакланіўся ветэрану-амерыканцу, сыну выхадцаў з Беларусі

Гэтая гісторыя прыцягнула ўвагу вялікай колькасці заходніх сродкаў масавай інфармацыі, піша Радыё Свабода.

President.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў часе свайго ўдзелу ў цырымоніі з нагоды 80-й гадавіны высадкі войскаў саюзнікаў у Нармандыі падзякаваў амерыканскаму ветэрану Другой сусветнай вайны Мэлвіну Гурвіцу за выратаванне Еўропы ад фашызму.

Эмацыйная размова амерыканскага ветэрана і ўкраінскага прэзідэнта транслявалася на вялікіх экранах пад воплескі тысяч людзей, якія сабраліся на пляцы Амаха ў Нармандыі (Францыя) 6 чэрвеня, каб адзначыць 80-ю гадавіну падзеі ў часе Другой сусветнай вайны.

Калі кіраўнікі замежных дэлегацый віталі ветэранаў Другой сусветнай вайны, Мэлвіну Гурвіцу спачатку паціснуў руку прэмʼер-міністр Канады Джастын Трудо. Ён жа прадставіў амерыканскаму ветэрану прэзідэнта Украіны.

Калі Зяленскі працягнуў руку для вітання, Мэлвін Гурвіц паспрабаваў яе пацалаваць. Прэзідэнт Украіны не дазволіў гэта зрабіць і эмацыйна выгукнуў: «Не-не-не!», прысеў на калені перад ветэранам і абняў яго.

«Вы выратавалі народ», — сказаў 99-гадовы Мэлвін Гурвіц Зяленскаму, а той яму адказаў: «Не-не-не, гэта вы выратавалі Еўропу. Вы наш герой».

President.gov.ua

Асобу Мэлвіна Гурвіца пацвердзіла ягоная стрыечная пляменніца Сара Гурвіц Робі. Яна паведаміла, што яе дзядзька прысутнічаў на цырымоніі ад імя Best Defence Foundation — некамерцыйнай арганізацыі, якая арганізоўвае сустрэчы для ветэранаў Другой сусветнай вайны. Паводле арганізацыі, Мэлвін Гурвіц быў прызваны ў 8-ю ваенна-паветраную армію ЗША і служыў у якасці радыста на В-17, масіўным бамбавіку, вядомым як Лятучая крэпасць.

Пазней Шымон Брыман — ізраільскі журналіст, які паходзіць з Харкава (Украіна), на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў, што Мэлвін Гурвіц зʼяўляецца сынам габрэяў Барыса (Біньяміна) Гурвіца і Раі (Рахель) Пушкінай, якія пасля рэвалюцыі 1917 года ўцяклі з Віцебска ў ЗША.

«У Балтыморы ў 1920—1926 гадах у іх нарадзіліся чатыры сыны. Адзін з іх — Мэлвін Гурвіц, 1925 года нараджэння, вырас і паступіў у каледж, але ў 1943-м яго прызвалі ў армію, прайшоў падрыхтоўку ў навучальных цэнтрах армейскай авіяцыі і з 1944 года ваяваў стралком-радыстам на B-17 «Лятучая крэпасць», — напісаў ён.

Паводле Шымона Брымана, бамбавік Мэлвіна Гурвіца B-17 меў жартоўную мянушку «Дэзарганізаваная блытаніна» і ажыццявіў чатыры баявыя вылеты. Зімой і вясной 1945 году самалёт Гурвіца дастаўляў харч жыхарам Нідэрландаў, якія галадалі, і вяртаў з Аўстрыі французскіх палонных.

«Па вяртанні ў ЗША экіпаж пачаў трэніроўкі на B-29 для падрыхтоўкі да вайны ў Японіі, але ў чаканні адпраўкі на Ціхі акіян вайна закончылася. Мэлвін Гурвіц шчасліва стварыў сям’ю, якая і цяпер атачае яго любоўю. У сакавіку 2024 году ён адзначыў 99-ы дзень нараджэння палётам на баявым самалёце часоў свайго юнацтва», — расказаў Шымон Брыман.

Каментары11

  • Літвін
    07.06.2024
    Мы, літвіны, ратавалі Эўропу ад навалы цюркаў не аднойчы. А вось сябе ды сваю дзяржаву не абаранілі.
  • Беларус
    07.06.2024
    Літвін, ты толькі свой зад ратаваў
  • Сержант старший
    07.06.2024
    Они спасли ,а зеленские её могут погубить

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Такер Карлсан абвінаваціў Зяленскага ў датычнасці да замаху на Трампа13

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы7

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць