Свет33

Прэзідэнт Латвіі зламаў руку падчас катання на ровары

Эдгар Рынкевіч падчас катання на ровары сур'ёзна траўмаваў руку. Пасля аказання дапамогі медыкі наклалі яму на правую руку гіпс, паведамляе Delfi.lv.

Інцыдэнт здарыўся ў суботу, калі Рынкевіч быў на велапрагулцы. На наступны дзень ён адправіўся ў бальніцу траўматалогіі і артапедыі, дзе дактары выявілі ў яго пераломы і наклалі гіпсавую павязку. Пра няўдалае падзенне з ровара прэзідэнт Латвіі паведаміў у фэйсбуку.

Фота з фэйсбука Эдгара Рынкевіча

«Веласіпедны сезон завяршыўся. Вялікі дзякуй доктару Крышсу Розенбергсу і калектыву бальніцы траўматалогіі і артапедыі за дапамогу не вельмі разумнаму пацыенту. Латвійскія дактары — найлепшыя ў свеце», — напісаў Рынкевіч у сацсетцы.

Дарадца прэзідэнта па сувязях з грамадскасцю Марціньш Дрэгерыс удакладніў, што Рынкевіч пры падзенні з ровара зламаў запясце на правай руцэ і палец на левай руцэ.

Са слоў Дрэгерыса, на працы прэзідэнта траўма не адаб'ецца. Рынкевіч можа пісаць і падпісваць дакументы. Ніякіх зменаў у парадку дня наступнага тыдня ў яго не плануецца.

Каментары3

  • &
    30.09.2024
    Ай-яй-яй, бяда.
  • З Латвіі
    30.09.2024
    Мартыньш па-беларуску, выпраўце, калі ласка. Martiņš, не Marciņš.
  • да златвіі
    30.09.2024
    З Латвіі, беларусы лепш ведаюць, як у іх, і што, прамаўляецца. Перадайце сваім, што ў канцы беларускіх прозьвішчаў адсутнічае літара "с"("s"). Няхай выправяць.

Цяпер чытаюць

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца4

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе1

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе3

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас5

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

У Крымінальны кодэкс дададуць новы артыкул — пра беспілотнікі2

Менавіта Макрон і Стармер пераканалі Трампа змяніць думку адносна Пуціна4

Самая модная беларуская апазіцыянерка Марына Гірын пайшла ў крыжовы паход супраць Еўрарадыё30

На абед падала атрутныя грыбы. Жанчыну ў Аўстраліі судзяць за забойства траіх сваякоў

Пад’ём а 4-й раніцы — новы трэнд: аскеза і культ працаздольнасці адначасова14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца4

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць