Спорт

Коласаў някепска правёў свой другі матч у НХЛ, але «Філадэльфія» усё адно прайграла

Беларус выйшаў на пляцоўку ў першым перыядзе пасля траўмы асноўнага брамніка «Флаерз».

Аляксей Коласаў. Фота: «Філадэльфія»

Беларускі брамнік «Філадэльфіі» Аляксей Коласаў правёў свой другі матч у Нацыянальнай хакейнай лізе. Хатнюю гульню з «Бостанам» ён пачынаў у запасе, аднак ужо на 8-й хвіліне першага перыяду беларусу давялося выйсці на лёд.

Асноўны галкіпер «Флаерз» Самуэль Эрсан, адбіўшы восем з васьмі кідкоў, атрымаў траўму і не змог працягнуць сустрэчу. У гульню пры ліку 0:0 увайшоў Коласаў.

Беларус у выніку правёў на лёдзе 51 хвіліну 25 секундаў, прапусціў дзве шайбы, адбіўшы 20 з 22 кідкоў, гэта значыць нядрэнныя 90,9%. Яшчэ адзін гол «Філадэльфія» прапусціла ў пустыя вароты, калі трэнер вырашыў рызыкнуць у трэцім перыядзе і замяніў Коласава на шостага палявога.

«Флаерз» закінуць «Бостану» не змаглі і прайгралі з лікам 0:3. «Філадэльфія» займае апошняе месца як у сваім дывізіёне, так і ва Усходняй канферэнцыі з 9 ачкамі ў 12 матчах. «Бостан» ідзе на 12-м месцы на Усходзе з 11 баламі.

Нагадаем, Коласаў стаў першым беларускім брамнікам у гісторыі НХЛ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца4

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе1

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе3

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас5

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

У Крымінальны кодэкс дададуць новы артыкул — пра беспілотнікі2

Менавіта Макрон і Стармер пераканалі Трампа змяніць думку адносна Пуціна4

Самая модная беларуская апазіцыянерка Марына Гірын пайшла ў крыжовы паход супраць Еўрарадыё30

На абед падала атрутныя грыбы. Жанчыну ў Аўстраліі судзяць за забойства траіх сваякоў

Пад’ём а 4-й раніцы — новы трэнд: аскеза і культ працаздольнасці адначасова14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца4

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць