Свет2121

Генеральны сакратар НАТА заклікаў рыхтавацца да вайны з Расіяй праз 5 гадоў

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ заклікаў членаў альянсу рыхтавацца да магчымай вайны з Расіяй у сярэднетэрміновай перспектыве. Выступаючы ў Брусэлі, ён падкрэсліў, што бягучыя намаганні па ўмацаванні абароны недастатковыя, піша Deutsche Welle.

Марк Рутэ. Фота: AP Photo/Virginia Mayo

«Мы не гатовыя да таго, што можа чакаць нас праз чатыры-пяць гадоў. Тое, што цяпер адбываецца ва Украіне, можа адбыцца і з намі», — заявіў Рутэ.

Хоць, па словах генсака НАТА, непасрэднай ваеннай пагрозы з боку Расіі на гэты момант няма, ён лічыць, што Масква рыхтуецца да доўгатэрміновай канфрантацыі з Украінай і заходнімі краінамі.

Марк Рутэ падкрэсліў неабходнасць пераходу да «мыслення ваеннага часу» і прапанаваў павялічыць вайсковыя выдаткі, назваўшы гэта адзіным спосабам пазбегнуць буйной вайны на тэрыторыі краін альянсу:

«Калі мы не будзем выдаткоўваць больш цяпер, каб прадухіліць вайну, то пазней заплацім значна больш — не мільярды, а трыльёны еўра. І гэта калі мы наогул пераможам».

Каментары21

  • жэўжык
    13.12.2024
    Бывалы, у еўрапейцаў амаль не засталося лішняй зброі. Тая ж Брытанія мае толькі каля 200 танкаў! Артылерыйскія снарады амаль усе аддалі ўкраінцам. Калі аддаць яшчэ больш, то не застанецца нічога для сваёй абароны. Вытворчасць зброі і боепрыпасаў не наладжана на належным узроўні. Аб гэтым і гаворка. Еўропа мае моцную эканоміку, але яна цалкам арыентавана на цывільныя патрэбы. Расея ж выдаткоўвае процьму грошай менавіта на вайсковыя мэты. Ізноў жа, гэта тое, аб чым і гаворыць генсек НАТА.
  • ІМЯ
    13.12.2024
    Бывалы, бо будзе няма чым, а карупцыянеры ва Украіне ўсё роўна на заданачаным узбраенні заробяць. І ня там, ня там узбраенняў ня будзе.
  • Кеша
    13.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца6

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча расследуе гібель пяці чалавек, целы якіх вылавілі ў рацэ Буг2

Як выглядае Юрась Зянковіч пасля вызвалення ФОТАФАКТ4

Уначы на пажары ў лесе ў Воранаўскім раёне маліліся ксёндз, вяскоўцы і блогер9

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе1

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе3

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас5

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

У Крымінальны кодэкс дададуць новы артыкул — пра беспілотнікі3

Менавіта Макрон і Стармер пераканалі Трампа змяніць думку адносна Пуціна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца6

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць