Кіно11

Латвійскі мультфільм «Плынь» намінаваны на прэмію BAFTA

Абвешчаны прэтэндэнты на прэмію брытанскую BAFTA.

У сераду былі абвешчаны намінанты на брытанскую кінапрэмію BAFTA 2025 года. Лідарам стаў трылер «Канклаў», які атрымаў 12 намінацый, піша Бі-бі-сі.

Акрамя яго, у намінацыі «Найлепшы фільм» знаходзяцца «Анора», «Бруталіст», «Выдатны незнаёмец» і «Эмілія Перэс».

У рэжысёрскай катэгорыі прадстаўлены Шон Бэйкер («Анора»), Брэйдзі Корбэт («Бруталіст»), Эдвард Бергер («Канклаў»), Дэні Вільнёў («Дзюна: Частка другая»), Жак Адыяр («Эмілія Перэс») і Каралі Фаржы («Субстанцыя»).

На ўзнагароду за найлепшую мужчынскую ролю прэтэндуюць Эдрыян Броўдзі («Бруталіст»), Цімаці Шаламе («Выдатны незнаёмец» / «Нікому невядомы»), Рэйф Файнс («Канклаў»), Х'ю Грант («Ерэтык»), Колман Дамінга («Сінг-Сінг»), Себасцьян Стэн («Вучань. Узыходжанне Трампа»).

У катэгорыі «Найлепшая жаночая роля» прадстаўлены Карла Сафія Гаскон («Эмілія Перэс»), Майкі Мэдысан («Анора»), Дэмі Мур («Субстанцыя»), Сірша Ронан («Выган»).

Латвійскі мультфільм Straume («Плынь»), які ўжо заваяваў амерыканскі «Залаты глобус», таксама прэтэндуе на ўзнагароду BAFTA ў адпаведнай катэгорыі.

Расійскі акцёр Юра Барысаў увайшоў у спіс прэтэндэнтаў на намінацыю «Найлепшы акцёр другога плана» («Анора»).

Каментары1

  • Спадар
    15.01.2025
    Apsveicu! Ļoti forši! Віншую! Файна!

Цяпер чытаюць

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца6

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае Юрась Зянковіч пасля вызвалення ФОТАФАКТ4

Уначы на пажары ў лесе ў Воранаўскім раёне маліліся ксёндз, вяскоўцы і блогер9

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе1

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе3

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас5

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

У Крымінальны кодэкс дададуць новы артыкул — пра беспілотнікі3

Менавіта Макрон і Стармер пераканалі Трампа змяніць думку адносна Пуціна4

Самая модная беларуская апазіцыянерка Марына Гірын пайшла ў крыжовы паход супраць Еўрарадыё30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца6

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць