Свет66

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп падпісаў указ аб выхадзе ЗША з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ). На думку экспертаў, гэтае рашэнне можа негатыўна паўплываць на глабальную сістэму аховы здароўя і ўскладніць барацьбу з будучымі пандэміямі.

Фота: Harold Cunningham / Getty Images

Трамп растлумачыў сваё рашэнне няправільнымі рэкамендацыямі СААЗ у часе пандэміі COVID-19, няздольнасцю арганізацыі да рэформ і «несправядліва высокія фінансавыя ўзносы ЗША».

«Сусветная арганізацыя аховы здароўя абкрадала нас, усе абкрадаюць Злучаныя Штаты. Гэтага больш не будзе», — заявіў Трамп. 

Трамп крытыкуе СААЗ яшчэ з 2020 года, абвінавачваючы арганізацыю ў садзейнічанні намаганням Кітая «ўвесці свет у зман» адносна паходжання COVID.

Рашэнне Трампа азначае, што праз 12 месяцаў ЗША выйдуць з агенцтва Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у сферы аховы здароўя і спыняць фінансавую падтрымку яго працы.

Злучаныя Штаты на сёння з'яўляюцца найбуйнейшым фінансавым донарам СААЗ, на які прыпадае каля 18% яе агульнага фінансавання. Апошні двухгадовы бюджэт СААЗ на 2024—2025 гады склаў $6,8 млрд.

Каментары6

  • бабруйчанін
    21.01.2025
    18% фінансавання ЗША ...
    Пасля ..кожнага турыста адтуль на " дэзынфекцыю і дзвухтыдневую ізаляцыю" ?? Завязуць ні толькі " каларадзкіх жукоў"
    З " беларускімі каранямі" земанам ×памножыць на жаданне лекаваць зубы ..
    PS Рефармаваць сусветныя структуры і 20 год таму патрэбна было ..
    Але " Старыну ні руш навіну уводзь асэнсавана "
    Увядзення прышчэпкі... на амэрынканцах зараз пабачым як дзейнічают .За апошнія 100 год эксперементатары " преабражэнскія браменталі" з камунізьмам інтэрнацыаналізьмам пасля з " дзікім капіталізьмам" за..дзяўблі на нашых абшарах
  • Сум
    21.01.2025
    СААЗ гэта гняздо дэмакратаў.
    І увогуле напрамак думкі і дзейнасці трампа на першы час відавочны.
    Будзе граміць структуры папярэднікаў і будаваць свае.
  • Pdtr
    21.01.2025
    Чырвоны Крыж, ААН ...

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення20

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы7

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць