Грамадства4343

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку

Чырванеючы ад стараннасці, баяніст граў на чыгуначным вакзале ў Мінску песню-агітку «Бацька ў нас круты». Гэта быў не проста вулічны музыка, а ажно кіраўнік «Альфа Радыё» Вадзім Шэпет.

Вадзім Шэпет. Скрыншот відэа флэшмоба

Каб імітаваць народную любоў і падтрымку Лукашэнкі, прапаганда ладзіць флэшмобы ў шматлюдных месцах. Нядаўна, напрыклад, акупавалі чыгуначны вакзал у Мінску. Пакуль звычайныя людзі з торбамі ды чамаданамі спяшаліся на цягнік, некалькі дзясяткаў вайскоўцаў ды штатных актывістаў нясмела спявалі оду Лукашэнку.

@belrw_official Батька у нас крутой! А вы видели как дружно белорусы исполнили эту песню на железнодорожном вокзале? #выборы2025 #БЧ #вокзалминск #батькаунаскрутой ♬ оригинальный звук - БЧ.Official / Чыгунка / БелЖД

Нейкі энтузіязм імкнуўся прадэманстраваць, мабыць, толькі баяніст — ён жа кіраўнік «Альфа Радыё» Вадзім Шэпет. Што ж гэта за чалавек?

Нарадзіўся Вадзім у вёсцы Русінавічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, у школу хадзіў у Ляхавічах. Яго знаёмыя згадваюць, што ў 10 класе Вадзім разам з некаторымі аднакласнікамі спрабаваў нават стварыць суполку «Маладога Фронту». Але неяк не склалася.

Пасля школы хлопец паступіў у Баранавіцкае музычнае вучылішча. Пазней у адным з інтэрв'ю Вадзім прызнаваўся, што пайшоў туды, каб парадаваць бацьку. Той лічыў, што сын-музыка будзе добра зарабляць.

Атрымаўшы дыплом, Вадзім стаў працаваць выкладчыкам па класе баяна ў музычнай школе. Але энтузіязму яго хапіла літаральна на тры дні — ён вельмі хутка зразумеў, што вучыць гамам дзяцей не хоча.

Вырашыў скарыць сталіцу і паступіў у Белдзяржуніверсітэт культуры ў Мінску на эстрадны вакал. Праз год кінуў — па афіцыйнай версіі, вучыцца яму было нецікава.

Тут і далей фота з сацыяльных сетак Вадзіма Шэпета

Але вяртацца на малую Радзіму не вельмі хацелася. Каб зарабіць на жыццё ў Мінску, уладкаваўся ў рэстаран спяваць і весці вечары, а паралельна падзарабляў на вяселлях. У рэстаране ж пазнаёміўся з будучай жонкай, якая працавала там касіркай. У шлюбе нарадзілася трое сыноў. Шматдзетная сям'я атрымала льготны крэдыт і пабудавала кватэру.

Малады хлопец тым часам праводзіў мерапрыемствы ды спяваў «хіты 80-х».

У 2012 годзе Вадзім вырашыў усё ж атрымаць вышэйшую адукацыю — пайшоў у прыватны Інстытут кіравання і прадпрымальніцтва на спецыяльнасць эканаміст-менеджара.

Прычынай, што яго кар'ера тамады скончылася, Вадзім лічыць моладзь, якая ў нейкі момант стала адмаўляцца ад шумных застолляў з караваямі і сватамі.

— На жаль, іх пасля развалу СССР стала актыўна выцясняць заходняя мода, гэты працэс працягваецца і цяпер. Арка з кветачкамі ля мора, на крайняк — ля Мінскага, з парачкай сяброў, шведскі стол з шампусікам і канапе… Такія вяселлі транслююцца як модныя, стыльныя.

Шэпет працаваў на розных радыёстанцыях, быў вядучым «Суперлато».

У 2018 годзе Вадзім паступіў на платную завочку факультэта падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання. Спецыяльнасць абраў «Кіраванне дзяржаўнымі інфармацыйнымі рэсурсамі». Праз год пайшоў туды ж на яшчэ адну перападрыхтоўку па спецыяльнасці «Дзелавы этыкет, пратакол і тэхналогіі выступлення».

Да пандэміі паспеў папрацаваць у канцэртным агенцтве Atom Entertainment Group, але ў разгар кавіду перайшоў на «Альфа Радыё».

Калі б не 2020 год, Вадзім, магчыма, і па сёння вёў музычныя хіт-парады. Але ж дзякуючы таму, што ён тады змог прадэманстраваць любоў да дзеючага рэжыму, Вадзім пераскочыў са сваёй пасады на месца кіраўніка «Альфа Радыё».

На новай пасадзе мужчына пачаў адпрацоўваць аказаны давер і запусціў грамадска-палітычнае шоу «Будні»:

— Я прыйшоў на «Альфа Радыё» ў верасні 2020 года, калі не проста выспела палітычная тэма, а ў ёй была вострая неабходнасць. Упершыню мы сутыкнуліся з сітуацыяй, што спрабавалі зламаць краіну, разваліць дзяржаву і пасеяць хаос. Мне самому было цікава разабрацца ва ўсім, што адбываецца ў Беларусі і за яе межамі, далучыць да гэтай справы вядучых экспертаў. Калі б я пачаў весці такія праграмы ў іншы час (напрыклад, да 2020-га), не думаю, што іх бы хтосьці слухаў. Раней мы жылі ў нейкім цяплічным свеце. Так што палітычная тэматыка — індыкатар прафесійнай і сацыяльнай сталасці. Кожная праграма патрабуе сур'ёзнай падрыхтоўкі.

Шэпэт сарыентаваўся, што трэба рабіць, каб атрымліваць ганарары за сумнеўнай якасці творчасць. Напрыклад, у 2021 годзе Шэпет напісаў і сам праспяваў прапагандысцкую песню, прысвечаную новастворанаму святу Дзень народнага адзінства.

З назвай асабліва не мудраваў — «Ты единством сильна, моя Беларусь!». Ды і з тэкстам не замарочваўся: «Вновь кружит вороньё неустанно, всё пытаясь тебя разделить».

Беларусы ж у песні прадстаўлены «малымі дзецьмі», якім Беларусь дала магчымасць жыць разам. Сам аўтар просіць краіну «захаваць сваё сапраўднае аблічча». Кліп пад гэта зрабілі такі ж пасрэдны: маляўнічыя краявіды змяняюцца відэа з праўладных аўтапрабегаў.

Дарэчы, тым, што дапамагае аб’ядноўваць беларусаў, Вадзім лічыць санкцыі.

— А па-сапраўднаму адзіныя мы станем тады, калі наша моладзь перастане глядзець у бок Захаду, адзіныя мы будзем, калі пачнём яшчэ больш шанаваць і паважаць сваю краіну і, нягледзячы на ​​любую незадаволенасць у асобных пытаннях, адстойваць пазіцыю дзяржавы. Прычым усюды: у побыце, у краме, у любой гутарцы з гасцямі з-за мяжы…

Дзіўна, канешне, як хутка Вадзім забыўся, што не так даўно сам вельмі радаваўся магчымасці з'ездзіць у Вільню. А з якой асалодай ён пазіраваў у літоўскай краме з бутэлькай замежнага алкаголю…

Гэта не адзіны фокус памяці Шэпета. Ён любіць публічна крытыкаваць калег, якія прынцыпова звольніліся ў 2020 годзе. А калісьці ганарыўся сэлфі з Дзянісам Дудзінскім і называў яго прафесіяналам.

Апошнія гады Вадзім актыўна ўдзельнічае ва ўсіх мерапрыемствах, каб чарговы раз пацвердзіць сваю адданасць. Гатовы і дровы на лукашэнкаўскім чэмпіянаце калоць, і на чыгуначным вакзале пад баян спяваць. Ездзіць і па так званых «Марафонах адзінства»: дзесьці мадэратарам гутаркі пабудзе, а дзесьці і самому дазволяць распавесці простым людзям, як у Беларусі жыць добра.

Каментары43

  • Ай
    24.01.2025
    Глаўнюк самы настаяшчы
  • фу
    24.01.2025
    дзякуючы таму, што ён тады змог прадэманстраваць любоў да дзеючага рэжыму, Вадзім пераскочыў са сваёй пасады на месца кіраўніка «Альфа Радыё
  • Абармот
    24.01.2025
    Ну вы еще скажите, что главред "нью-йорк таймс" не пел частушки в поддержку трампа! А то кто б ему тираж потом обеспечил?!))

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам13

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

«Як з пластыліну». Беларуска паскардзілася на смятану ад «Савушкавага»7

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі і абвесцілі «тэрарыстам». Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў1

Ментусава расказала, што адчувала пасля таго, як яе фэйкавыя здымкі загрузілі на порнасайт26

Расія згодная абмяркоўваць пытанне перадачы ЗША кантролю над Запарожскай АЭС3

Ціханоўскай давяраюць 83%, Латушку — 65%, Пазняку — 13%, Краўцову і Ягораву — па 4%80

У Мінску прадаюць нестандартную 3-узроўневую кватэру. Цана можа прыемна здзівіць2

Ксяндза з Шуміліна Анджэя Юхневіча асудзілі на 13 гадоў зняволення5

Выйшаў на свабоду палітвязень Андрэй Асмалоўскі

Трэнер жаночай зборнай Беларусі па гандболе: У мяне ў кожнай камандзе былі лесбіянкі. Замілоўваюць спробы гэта рэгуляваць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам13

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць