Літаратура11

Выйдзе па-беларуску зборнік пра айца Браўна

Выдавец Раман Цымбераў абвясціў папярэднюю падпіску на кнігу апавяданняў «Ціхмянасць айца Браўна» ангельскага пісьменніка, паэта, філосафа і хрысціянскага дзеяча Гілберта Кіта Чэстэртана ў перакладзе на беларускую мову, паведамляе bellit.info.

Пераклад з ангельскай здзейсніў пісьменнік і перакладчык Уладзімір Бруй, таксама ён напісаў прадмову да выдання, якое расказвае пра каталіцкага святара ў Англіі, які расследуе злачынствы.

«У зборнік увайшлі найбольш папулярныя апавяданні англійскага класіка Г.К. Чэстэртана, у якіх тэма спрадвечнага змагання паміж дабром і злом раскрываецца на прыкладзе шматгадовага супрацьстаяння паміж святаром Браўнам і сусветна вядомым злачынцам па прозвішчу Фламбо. Бліскучы талент аўтара, багацце мовы, невычэрпная выдумка ў пабудове дэтэктыўных сюжэтаў па-свойму вырашаюць спрадвечную задачу літаратуры: абвясціць чалавека найвялікшай каштоўнасцю Сусвету і веру ў Бога наймагутнейшай сілай дабра», — гаворыцца ў анатацыі на сайце Kniger.by, праз які ўласна можна замовіць кнігу.

Аплата кнігі па АРIП або наяўнымі ў краме выдавецтва. Пры замове і аплаце да выхаду кошт кнігі складае 30 рублёў. 

Каментары1

  • Удакладненне
    19.02.2025
    Сабраныя грошы пойдуць на лячэнне смяротна хворага папы рымскага

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам43

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

У новы гандлёвы цэнтр, што адкрыўся ў «Мінск-Свеце», можна трапіць праз метро3

У Бразіліі ва ўзросце 116 гадоў памерла найстарэйшая жанчына ў свеце4

Украіна і ЗША падпісалі пагадненне па прыродных рэсурсах13

На БМЗ работнікаў некаторых цэхаў сталі адпраўляць у адпачынкі за свой кошт1

Такер Карлсан абвінаваціў Зяленскага ў датычнасці да замаху на Трампа14

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам43

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць