Свет44

Стармер патэлефанаваў Зяленскаму і сказаў, што праводзіць выбары падчас вайны неразумна. Пры Чэрчылю — не праводзілі

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер вечарам 19 лютага патэлефанаваў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму і «падкрэсліў неабходнасць таго, каб усе працавалі разам». Пры гэтым ён падтрымаў яго ў супрацьдзеянні спробам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа схіліць украінскае кіраўніцтва да правядзення выбараў ва ўмовах няскончанай вайны.

Кір Стармер. Фота: AP Photo/Frank Augstein

«Прэм'ер-міністр выказаў сваю падтрымку прэзідэнту Зяленскаму як дэмакратычна абранаму лідару Украіны і сказаў, што цалкам разумна прыпыняць выбары ў ваенны час, так і Злучанае Каралеўства рабіла падчас Другой сусветнай вайны», — гаворыцца ў брытанскім афіцыйным камюніке.

Сапраўды, з 1935 па 1945 гады, пры Чэрчылю, выбары не праводзіліся, хоць ваенныя дзеянні непасрэдна на тэрыторыі вялікабрытанскай метраполіі не ішлі.

У той жа час «прэм'ер-міністр зноў падкрэсліў сваю падтрымку ўзначаленых ЗША намаганняў для дасягнення даўгавечнага міру ва Украіне, які ўтрымаў бы Расію ад любой будучай агрэсіі».

Стармер пазіцыянуе сябе як пасярэднік паміж ЗША і краінамі кантынентальнай Еўропы і ў рамках гэтай місіі адправіцца на наступным тыдні ў ЗША. Таксама, як стала вядома, у гэты самы перыяд ЗША наведае прэзідэнт Францыі. Пра візіт Кіра Стармера і Эмануэля Макрона ў Вашынгтон паведаміў памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Майк Уолтц, піша Reuters.

Раней Вялікабрытанія і Францыя выказвалі гатоўнасць удзельнічаць у патэнцыйнай вайсковай місіі ва Украіне. Дональд Трамп падчас прэс-канферэнцыі 18 лютага заявіў, што не мае намеру гэтаму пярэчыць.

Каментары4

  • Лёха Узерчук
    20.02.2025
    Говорят что "военных причин" подписывать мир сейчас нет. Но какие вообще могут быть "военные причины подписывать мир"? По-моему сама формулировка уже оксюморон. Мир это политическое решение, а не военное.
    Армия рабов ещё не разбежалась и, наверное, не разбежится в обозримом будущем (где-то год) и есть ещё кого бусифицировать на том же горизонте планирования, поэтому "военных причин" нет, мясорубку можно крутить дальше? А потом шо?
    Похоже лишь из-за уверенности что военная катастрофа не произойдет прямо сейчас Зеля будет саботировать мирные переговоры. Что внутри Украины будет выглядеть как "зрада, Трамп нас слил, но мы сами незламно выстоим". А снаружи будет выглядеть что именно режим Зеленского кровожадные ястребы желающие продолжать бессмысленную и бесперспективную войну вопреки всем усилиям по мирному урегулированию.
  • Не панятна
    20.02.2025
    "Пасярэднік паміж ЗША і краінамі кантынентальнай Еўропы"? Што за дзіўную місію ён сабе прыдумаў? Здаецца, трампаўская феня і без пасярэднікаў добра даходзіць да адрасатаў.
  • Алесь.
    20.02.2025
    Толькі да ўлады Чэрчыль прыйшоў у 1940, а не ў 1935. А да гэтага быў Чэмберлен з яго "мірам". Нагадаю пра сучаснасць - "проста спыніць страляць".

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Такер Карлсан абвінаваціў Зяленскага ў датычнасці да замаху на Трампа13

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы7

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць