Свет33

Падтрымка Зяленскага сярод украінцаў вырасла да 63% — апытанне

Амаль дзве траціны ўкраінцаў (63%) цалкам або хутчэй ухваляюць дзейнасць Уладзіміра Зяленскага як прэзідэнта Украіны, а 74% лічаць яго патрыётам.

Фота: Pier Marco Tacca / Getty Images 

Пра гэта сведчаць даныя апытання праекта Онух IBIF (пры фінансаванні Брытанскай акадэміі), апублікаванага Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі (КМІС), паведамляе «Суспільнае».

Паказчыкі апытання:

  • 26,1% — цалкам ухваляюць дзейнасць прэзідэнта,
  • 36,9% — хутчэй ухваляюць,
  • 18,3% — хутчэй не ўхваляюць,
  • 14,4% — цалкам не ўхваляюць.

Паводле сацыёлагаў, паказчык ухвалення (approve) блізкі да паказчыка даверу (trust), але яны не цалкам ідэнтычныя (напрыклад, можна ўхваляць дзеянні палітыка, але не давяраць яму цалкам).

Таксама гэтыя паказчыкі (і ўхвалення, і даверу) адрозніваюцца ад электаральнага рэйтынгу, калі чалавек павінен выбраць са спісу, за каго будзе галасаваць. Падчас галасавання людзі выкарыстоўваюць іншыя крытэрыі ацэнкі, што адлюстроўвае іншае стаўленне да палітыка.

 «Зараз многія маніпулююць дадзенымі і прадстаўляюць узровень ухвалення/даверу як электаральныя рэйтынгі, што з’яўляецца некарэктным», — гаворыцца ў паведамленні.

Каментары3

  • Шчаўе
    21.02.2025
    Змагайцеся, суседзі! Спадзяюся, пераможаце ўсіх тых пачвараў, мразотаў, злых блазнаў ды подлых дрышчоў!
  • Ну-ну
    21.02.2025
    Намаляваны рэйтынг у краіне, дзе блогеры адпраўляюцца на фронт, калі не гоняць павестку Офіса.
  • Куку
    21.02.2025
    Ну-ну, гэта табе з мінскага кабінета так бачно што адбываецца ва Украіне?

Цяпер чытаюць

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца5

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае Юрась Зянковіч пасля вызвалення ФОТАФАКТ4

Уначы на пажары ў лесе ў Воранаўскім раёне маліліся ксёндз, вяскоўцы і блогер9

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе1

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе3

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас5

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

У Крымінальны кодэкс дададуць новы артыкул — пра беспілотнікі3

Менавіта Макрон і Стармер пераканалі Трампа змяніць думку адносна Пуціна4

Самая модная беларуская апазіцыянерка Марына Гірын пайшла ў крыжовы паход супраць Еўрарадыё30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца5

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць