Грамадства77

Прарасійскага актывіста, паплечніка Мірсалімавай асудзілі на 10 сутак за «экстрэмізм»

Сяргея Лашкова, паплечніка Эльвіры Мірсалімавай — прарасійскай актывісткі з Віцебска — асудзілі на 10 сутак за «экстрэмізм».

Як піша «Витебск, я гуляю!», Сяргей Лашкоў — вядомы майстар па ўладкаванні мансардаў, актыўна прасоўвае ідэі «рускага свету» сярод мясцовых жыхароў разам з Эльвірай Мірсалімавай. 

Паводле слоў Мірсалімавай, Лашкоў прайшоў праз два судовыя пасяджэнні па адной справе ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска. Нагодай стаў «лайк» або рэпост — Мірсалімава дакладна пакуль не ведае. Далі Лашкову 10 сутак арышту.

У цяперашні час ён выдаліў частку сваіх сацсетак, заўважае «Витебск, я гуляю!» 

Увагу сілавікоў да экстрэмізму прарасійскіх актывістаў прыцягвае Дзмітрый Карняенка. Нядаўна ён перадаў у міліцыю ліст, дзе фігуруюць імёны віцебскіх дэпутатаў, грамадскіх дзеячаў, а таксама жонкі старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна. Карняенка сцвярджае, што гэтыя людзі распаўсюджваюць «экстрэмізм».

Раней па заявах Карняенкі былі прыцягнутыя да артыкула па ч. 2 арт.19.11 КаАП РБ некалькі жыхароў Віцебшчыны, вядомыя падтрымкай расійскай агрэсіі — сярод іх Эльвіра Мірсалімава, сталініст і былы дэпутат Вярхоўнага Савета СССР Мікалай Петрушэнка і іншыя.

Каментары7

  • Ёсік
    30.03.2025
    Што ты, аматар рускага сьвету фота зрабіў з лонданскімі вежамі за сьпінай?
  • Вітайма!
    30.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Уладзівасток 2000
    30.03.2025
    Любіць расея карыстаць лашкоў. Ехаў бы Сярожа ля моста на востраў Рускі фатаграфіі рабіць, там на Далёкім Усходзе якраз па гектару зямлі выдаюць зноў панаехаўшым саацечэственнікам.

Цяпер чытаюць

Пуцін змяніў мэты ў вайне — амерыканская разведка2

Пуцін змяніў мэты ў вайне — амерыканская разведка

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі папярэдзілі пра замаразкі да -5°С у ноч на пятніцу, а ў нядзелю — складаныя ўмовы надвор'я

Польшча расследуе гібель пяці чалавек, целы якіх вылавілі ў рацэ Буг2

Як выглядае Юрась Зянковіч пасля вызвалення ФОТАФАКТ4

Уначы на пажары ў лесе ў Воранаўскім раёне маліліся ксёндз, вяскоўцы і блогер9

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе1

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе3

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас5

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

У Крымінальны кодэкс дададуць новы артыкул — пра беспілотнікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін змяніў мэты ў вайне — амерыканская разведка2

Пуцін змяніў мэты ў вайне — амерыканская разведка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць