Грамадства11

Стала вядома, калі нарэшце з'явіцца жыццё ў ГЦ Avia Mall у Мінску

Гандлёвы цэнтр Avia Mall ужо некалькі гадоў будуюць у новым мінскім жылым комплексе «Мінск-Свет». Яго абяцалі адкрыць і ў 2022 годзе, і ў 2023-м, і ў 2024-м, але абяцанні не спраўджваліся. Цяпер нарэшце названая канкрэтная дата, калі ў ім запрацуе першы аб'ект, заўважыў «Анлайнер».

Праз месяц у гэтым цэнтры пачне працаваць гіпермаркет Green. Шыльду гандлёвай сеткі на фасадзе Avia Mall пачалі мантаваць у пачатку сакавіка, а на будаўнічым плоце неўзабаве з'явілася аб'ява аб пошуку супрацоўнікаў. Учора ж у афіцыйным інстаграме сеткі Green паведамілі і дакладную дату адкрыцця — 30 красавіка.

Гіпермаркет стане першым дзейным аб'ектам у буйным гандлёвым цэнтры. Верагодна, гэта падзея стане пунктам адліку, неўзабаве там пачнуць з'яўляцца і іншыя арандатары.

Ужо вядома, што ў новым ГЗЦ выдзеленая прастора для фізкультурна-аздараўленчай зоны. Перамяшчацца па паверхах пакупнікі змогуць як на эскалатарах (14 штук) з травалатарамі (4 дарожкі), так і на ліфтах. З шасці кабін, адведзеных для наведвальнікаў, дзве будуць з панарамным выглядам.

Пры гэтым ГЗЦ Avia Mall будзе напрамую звязаны з метро.

Каментары1

  • Малдэр
    02.04.2025
    Жыццё там даўно ёсць — бактэрыі ці казуркі з павукамі. Гэта ж не Марс.

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы7

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

«Як з пластыліну». Беларуска паскардзілася на смятану ад «Савушкавага»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць