Спорт55

Варшаўскую «Легію» можа ўзначаліць беларускі трэнер

Беларускі трэнер Аляксей Шпілеўскі, які апошнія гады працуе на Кіпры і дабіўся з мясцовай камандай добрых поспехаў — адзін з галоўных кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера варшаўскай «Легіі», аднаго з самых тытулаваных футбольных клубаў Польшчы, піша Most.

Вядомы клуб з Варшавы цяпер знаходзіцца ў стадыі перабудовы: нядаўна ў ім прызначаны новы спартыўны дырэктар, а цяпер гаворка можа ісці пра змену галоўнага трэнера.

Паводле інфармацыі выдання TVP Sport, сур'ёзным прэтэндэнтам на працу ў Варшаве стаў беларускі трэнер Аляксей Шпілеўскі, які можа ўзначаліць «Легію» ўжо ў наступным сезоне.

Імя беларуса добра вядомае ў Польшчы. Раней «Легія» ўжо праяўляла цікавасць да 37-гадовага спецыяліста, прычым варшаўскі клуб быў не адзіным польскім клубам, які разглядаў Шпілеўскага, — цікавасць праяўлялі таксама «Лех» (Познань) і «Ракаў» (Чэнстахова).

Шпілеўскі цяпер трэніруе «Арыс» з кіпрскага «Лімасола», з якім ён выйграў чэмпіянат краіны і выступаў у еўракубках. Ягоны кантракт з клубам дзейнічае да 2026 года, аднак бакі ўжо дамовіліся пра тое, што трэнер яго пакіне пасля завяршэння бягучага сезона.

«Мы былі здзіўленыя рашэннем трэнера, але прынялі яго. Наколькі нам вядома, ён атрымаў прапанову з-за мяжы», — пракаментавалі ў прэс-службе клуба.

Сам Шпілеўскі пацвердзіў, што не плануе заставацца на Кіпры: «Мой наступны клуб дакладна будзе за межамі Кіпра. Мне важна ўлічваць і спартыўны, і сямейны бок», — адзначыў трэнер.

Шпілеўскі большую частку жыцця правёў у Германіі, дзе працаваў у сістэме «Штутгарта» і «Рэд Бул» (Ляйпцыг), а таксама трэніраваў каманды ў Беларусі, Казахстане і Германіі.

З 2022 года ён узначальвае «Арыс» — за гэты час каманда стабільна выступала ў чэмпіянаце Кіпра і еўракубках, а сам трэнер зарабіў рэпутацыю сучаснага і тактычна гнуткага спецыяліста. Таксама паведамляецца, што цікавасць да трэнера праяўляе і маскоўскае «Дынама».

Пакуль жа «Арыс» працягвае барацьбу за чэмпіёнства: каманда займае другое месца і саступае клубу «Пафас» чатыры балы.

Каментары5

  • НЛО
    22.04.2025
    Малдэр, ты настоящих нацистов когда-либо видел?
  • Малдэр
    22.04.2025
    НЛО, бачыў.
    Ты думаеш, што нацыст абавязкова павінен свастыку на плячы насіць ці правую руку ўгару ўскідваць?
    Чытай Ханну Арэндт (вучы матчастку).
  • Охотколлектив
    23.04.2025
    Малдэр, ходил на легию в фан сектор Жылеты. Живой

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы7

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

«Як з пластыліну». Беларуска паскардзілася на смятану ад «Савушкавага»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць