Грамадства1111

Ермакова патлумачыла, чаму кліентам Белгазпрамбанка не паведамілі пра ўскрыванне ячэек і канфіскацыю каштоўнасцяў

Кіраўніца часовай адміністрацыі Белгазпрамбанка Надзея Ермакова патлумачыла, чаму прадстаўнікі банка не паведамілі сваім кліентам пра тое, што іх дэпазітарныя ячэйкі даглядаліся сілавікамі і з іх канфіскоўваліся каштоўнасці. Яе тлумачэнні ёсць у адказе на зварот аднаго з кліентаў банка (адказ маецца ў распараджэнні рэдакцыі TUT.BY).

Кліентам Белгазпрамбанка, у якіх канфіскавалі пры ператрусе ў банку змесціва дэпазітарных ячэек, не вярнулі іх каштоўнасці (інфармацыя па стане на 20 ліпеня), піша TUT.BY.

Надзея Ермакова адзначае, што доступ да дэпазітарных ячэек банк дае толькі кліенту або яго прадстаўніку. «Трэцім асобам доступ да дэпазітарных ячэек прадастаўляецца толькі ў выпадках, прадугледжаных дзейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, пры гэтым пра такія факты банк не абавязаны апавяшчаць кліентаў», — гаворыцца ў адказе Надзеі Ермаковай.

Пры гэтым кліенту раяць, калі ён лічыць, што яго правы парушаныя, «звярнуцца ў кампетэнтныя органы з адпаведнай заявай».

Нагадаем, пацярпелыя раней звярталіся з заявамі ў банк, міліцыю, КДК, КДБ, Генпракуратуру і Адміністрацыю прэзідэнта. Сярод тых, у каго ўскрылі дэпазітарную ячэйку і канфіскавалі яе змесціва, апынулася ў тым ліку грамадзянка Украіны. Іншаземка, якая заявіла аб знікненні больш за 170 тысяч даляраў, 20 ліпеня зноў звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі (на папярэдні свой зварот, адпраўленае праз сайт прэзідэнта, яна не атрымала адказу), а таксама ў КДБ. Праз знікненне грошай яна вымушана затрымацца ў нашай краіне. 21 ліпеня пацярпелых кліентаў банка, каштоўнасці якіх канфіскавалі, выклікалі ў КДБ. З іх, як і з адвакатаў, узялі падпіскі аб невыдаванні інфармацыі.

Удакладнім, што змесціва ячэйкі кліента, які атрымаў адказ ад Надзеі Ермаковай, не канфіскоўвалася. Пры гэтым, па яго словах, ячэйка была агледжаная. «Ячэйкі ўскрываліся, таму што я заўсёды перад закрыццём ячэйкі раблю фота, і пасля ўсё ляжала не так, як я пакідаў, то-бок змесціва даставалася (маецца на ўвазе, што змесціва ячэйкі было ў іншай паслядоўнасці пасля таго, як кліент змог агледзець яе пасля ператрусаў у галаўным офісе банка. — Заўв. рэд.)», — распавёў кліент банка. З гэтага кліента не бралі падпіску аб невыдаванні.

Каментары11

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Праз два тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Глядзіце адрасы

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць