Здарэнні

«Другі раз пазбаўляюць адваката». Бацька Міколы Дзядка расказвае, што адбываецца па справе сына

Сёння стала вядома, што вядомую адвакатку Наталлю Мацкевіч, якая абараняла Віктара Бабарыку, Сяргея Ціханоўскага, а таксама Міколу Дзядка, адхілілі ад працы. Гэта другі раз, калі анархіста пазбаўляюць адваката. Суд над Дзядком пачаўся 29 чэрвеня, а на другім пасяджэнні Дзядок заявіў, што яго катаваў ГУБАЗіК. З 6 ліпеня суд спынілі для правядзення комплекснай псіхолага-лінгвістычнай экспертызы наконт нібыта распальвання варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў АМАП і дзяржслужачых. Як цяпер рухаецца справа Дзядка, «Нашай Ніве» расказаў ягоны бацька, былы суддзя Аляксандр Дзядок.

Аляксандр Дзядок

«Я атрымаў афіцыйнае паведамленне ад адваката Наталлі Мацкевіч, што на яе завялі дысцыплінарную вытворчасць і яе адхілілі ад працы, — кажа Аляксандр Дзядок. — Цікава, што яшчэ не закончанае судовае следства — стадыя судовага працэсу, калі вывучаюцца доказы, — а майго сына ўжо другі раз пазбаўляюць адваката.

Спачатку пазбавілі ліцэнзіі адваката Маслава, а цяпер адхілілі ад абавязкаў адваката Мацкевіч. Прычым Мацкевіч нават не ўдзельнічала ў судзе па справе майго сына — яна мусіла ўдзельнічаць, калі справу вернуць у суд.

Як я ўжо казаў, па справе Мікалая працягваецца судовае следства, яно не скончанае. Падчас яго суд прызначыў псіхолага-лінгвістычную экспертызу. Заключэнне экспертызы яшчэ не з’явілася, справа знаходзіцца ў экспертаў, па той інфармацыі, якую я маю.

Экспертыза ідзе ўжо амаль тры месяцы: гэта надта доўга, стандартны тэрмін — максімум месяц. Прычыны мне невядомыя, магу толькі меркаваць. Мяркую, што Камітэт судовых экспертыз сёння вельмі моцна загружаны падобнымі экспертызамі, бо, прабачце, гэта сёння стала «модна» — праводзіць такія экспертызы па справах палітычных.

Пазаўчора я атрымаў ад сына ліст. У цэлым усё нармальна, хіба толькі праблемы са здароўем: была прастуда, баліць галава, баліць вуха.

Яму абяцаюць медыцынскую дапамогу, але ці выканае гэтае абяцанне адміністрацыя СІЗА, я не ведаю. Ужо не раз сутыкаліся, што абяцанні не выконваліся».

Мікалай Дзядок на судовым пасяджэнні распавёў шакуючыя падрабязнасці свайго затрымання. Ці не пацягнула гэта нейкія наступствы?

«Каб штосьці такое было, мы б пра гэта ведалі, — кажа Аляксандр Дзядок. —

Прыклад майго сына паказвае, што баяцца нельга. 

Сын зрабіў тое, што трэба было зрабіць, і я яго цалкам падтрымліваю. Бо трэба казаць праўду».

Каментары

Цяпер чытаюць

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Зніклы на вайне серыйны рабаўнік з Беларусі знайшоўся ва ўкраінскім палоне

«Белпол» патлумачыў, з чым могуць быць звязаныя праверкі на мяжы Беларусі і Расіі3

Праз два тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Глядзіце адрасы

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць