Эканоміка1010

Янчэўскі стварае ў Эміратах фінансавую пракладку для рэзідэнтаў ПВТ

Як стала вядома «Нашай Ніве», адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій у гэтыя тыдні рэгіструе юрыдычную асобу ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Цераз яе збіраюцца пераводзіць грошы тых беларускіх ІТ-кампаній і замежных замоўцаў, якія не могуць працаваць наўпрост з Беларуссю пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. 

Усевалад Янчэўскі. Фота: БелТА

«Работа вядзецца і хутка будзе скончаная», — паведаміў «Нашай Ніве» абазнаны суразмоўца, каментуючы ход адкрыцця юрыдычнай пракладкі ПВТ у ААЭ. 

Пасля адкрыцця юрыдычнай асобы для яе будуць адкрытыя валютныя рахункі ў банках ААЭ. 

Для чаго гэта робіцца? 

Ідэя адкрыцця кампаніі ў ААЭ належыць кіраўніцтву Парка высокіх тэхналогій. Узначальвае ПВТ Усевалад Янчэўскі. 

З аднаго боку, патрэба вынікае з сітуацыі на рынках: праз ускладненні фінансавых стасункаў паміж беларускімі банкамі і банкамі развітых краін узнікаюць цяжкасці ў аплаце паслуг тых беларускіх кампаній, якія па сваіх прычынах застаюцца ў Беларусі, працуючы пры гэтым на заходнія рынкі. 

Стварыўшы юрыдычную асобу ў Эміратах, кіраўніцтва ПВТ спадзяецца такім чынам вырашыць праблему падобных кампаній. Плануецца, што заходні замоўца будзе плаціць не ў такую таксічную юрысдыкцыю, якой цяпер лічыцца беларуская, а на рахункі пракладкі ПВТ у ААЭ. А ўжо потым гэтыя грошы будуць трапляць у Беларусь. Імаверна, у валюце, адрознай ад валюты прыходу. Напрыклад, канвертаваныя ў юані. 

ПВТ будзе мець з гэтага свой працэнт за абслугоўванне. 

Фота: Belarus.by

Колькі кампаній патэнцыйна змогуць карыстацца паслугай пракладкі? Адказ не відавочны. 

Як тлумачаць удзельнікі рынку, праблема, якую спрабуе вырашыць Янчэўскі, узнікла не ўчора, і пераважная большасць мэтавай аўдыторыі ўжо паспела знайсці варыянты работы, паадкрываўшы офісы і рахункі ў тых юрысдыкцыях, куды атрымліваюць грошы ад замоўцаў, а потым, хаця і не без цяжкасцяў, выводзяць грошы ў Беларусь.

У айцішных колах называюць дзеянні запозненымі, але таксама бачаць і магчымае двайное дно. 

«Усе нармальныя людзі ўжо даўно разабраліся з тым, як атрымліваць грошы кудысьці ў іншае месца, а потым пераводзіць іх у Беларусь. А калі нехта не разабраўся, то заўсёды прасцей папрасіць аб пасярэдніцтве сваіх знаёмых, чым дзяржаву.

Таму ў гэтай ідэі можна бачыць або ўжо нясвоечасовую спробу дапамагчы, або задумку з іншымі матывамі.

Ад нашай дзяржавы нельга чакаць нічога добрага, і я чуў перасцярогі, што загон у гэтую пракладку будзе адбывацца прымусова, таму што лукашысты ўвесь час падазраюць ІТ-кампаніі ў тым, што частку прыбытку яны пакідаюць за мяжой, даводзячы да радзімы не сапраўды заробленыя сумы, а толькі тыя, якія лічаць неабходным паказаць.

Адпаведна, жаданне ўбачыць рэальныя памеры фінансавых плыняў асобных гульцоў — яшчэ адно магчымае прымяненне пракладкі. Можна будзе экстрапаляваць гэтыя даныя на іншыя кампаніі і спытаць у іх: «А дзе грошы?» — лічыць адзін з кіраўнікоў вялікай ІТ-кампаніі. 

Цікава было б у гэтай гісторыі разумець і матывацыю арабаў, якія даюць хаб для краіны, супраць банкаў якой дзейнічаюць санкцыі. 

«На гэты конт пакуль што можна толькі спекуляваць. Наўрад ці працэнты на абслугоўванні беларускай айцішкі — гэта тыя грошы, якія ў прынцыпе заўважыць фінансавы сектар ААЭ. Але ёсць і іншыя інтарасанты. Адзін з пунктаў КРІ профільных чыноўнікаў у ААЭ — гэта прывод, арганізацыя работы ў краіне высокатэхналагічнага бізнэсу. У гэтым сэнсе, я думаю, з адміністрацыйнага боку існуе поўная падтрымка.

А калі казаць пра інтарэсы бізнэсу, то, атрымаўшы інфармацыю пра фінансавы стан кампаній беларускай айцішкі, арабы будуць мець разуменне, што з гэтага рабочае. І ўжо на падставе гэтай інфармацыі можна будзе прыкідваць, якую кампанію можна выкупіць, у якую зайсці капіталам — словам, на чым можна зарабіць. Пакуль што гэтага разумення ў арабаў няма, а атрымаюць яны яго, лічы, задарма», — разважае яшчэ адзін інфармаваны суразмоўца. 

Каментары10

  • Вася
    07.06.2023
    Будут сливки снимать.
  • mikola
    07.06.2023
    Malaiczyna !
  • Питон
    07.06.2023
    какие лукавые бровки у него

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Праз два тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Глядзіце адрасы

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць