Грамадства1313

«Верхняя пятля правай часткі варот адарвалася, і вароты ўпалі на старшага лейтэнанта». Belpol даведаўся пра будні «12-й арміі свету»

Пакуль лукашэнкаўскія прапагандысты цешацца, што паводле апытання тысяч неспецыялістаў з 36 краін беларуская армія займае нібыта па сваёй моцы 12-е месца ў свеце, апераджаючы нават ядзерныя дзяржавы, група Belpol атрымала доступ да архіўнай статыстыкі здарэнняў, якія адбыліся ў гэтай арміі цягам аднаго месяца. Былыя сілавікі, аб'яднаныя ў гэтай ініцыятыве, сцвярджаюць, што на ўсю гэтую інфармацыю маюць пацвярджальныя дакументы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: агенцтва «Ваяр»

6-я асобная механізаваная брыгада (горад Гродна)

У час устаноўкі жорсткай счэпкі паміж БРЭМ-Ч (браняваная рамонтна-эвакуацыйная машына) і БТС-4 (гусенічны браніраваны цягач), механік-кіроўца БТС-4, не заглушыўшы рухавік і не паставіўшы рычаг пераключэння перадач на нейтральнае становішча, адпусціў педаль счаплення і наехаў на двух вайскоўцаў, якія апынуліся паміж машынай і счэпкай.

У выніку наезду прапаршчык і радавы-кантрактнік атрымалі спалучаныя траўмы галавы, грудзей, жывата, хрыбетніка, лёгкіх.

11-я асобная механізаваная брыгада (горад Слонім Гродзенскай вобласці)

У час пагрузкі на трал БМП-2 (баявая машына пяхоты) пры выраўноўванні машыны яна перакулілася, у выніку чаго радавы тэрміновай службы атрымаў драпіны, падскурныя гематомы абедзвюх цемянных абласцей, пашкоджанні правага локцевага сустава і мяккіх тканак абедзвюх сцёгнаў.

336-я рэактыўная артылерыйская брыгада (горад Асіповічы Магілёўскай вобласці)

На занятках па агнявой падрыхтоўцы, выконваючы першае практыкаванне (кіданне гранаты РГД-5), навучэнец трапіў гранатай у верхнюю частку сценкі агароджы акопа, якая, адскочыўшы, упала ва ўлоўнік гранат. Капітан, які кіраваў заняткамі, закрыўшы вайскоўца на спецыяльна абсталяванай пляцоўцы, страціў раўнавагу і зваліўся ў левае сховішча, пры гэтым атрымаўшы асколачныя раненні і выбуховую траўму мяккіх тканак левай ягадзіцы і левага сцягна.

11-я асобная механізаваная брыгада (горад Слонім Гродзенскай вобласці)

У час інжынернага абсталявання раёна размяшчэння пры капанні схованкі для тэхнікі з выкарыстаннем ПЗМ-2 (палкавая землярыйная машына) дрэва, якое знаходзілася паблізу сценкі акопа, з-за мяккага грунту і моцнага парыву ветру ўпала на палатку, у якой знаходзіўся вайсковец тэрміновай службы. У выніку вайсковец атрымаў траўмы хрыбетніка. Дрэва ўпала на палатку таму, што яму выкапалі занадта блізка ад яго.

120-я асобная механізаваная брыгада (Уручча, горад Мінск)

У час перамяшчэння на мяжу разгортвання пры ўваходзе на паварот дарогі перакулілася БРДМ (браняваная разведвальна-дазорная машына), у выніку чаго малодшы сяржант, які праходзіў тэрміновую службу, атрымаў спалучаныя траўмы пазваночніка, таза, канечнасцяў.

Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь

Пераадольваючы няроўнасці дарогі на занятках па кіраванні (танка) Т-72, інструктар па кіраванні радавы тэрміновай службы, стукнуўся правым вокам аб прыбор назірання і атрымаў страсенне галаўнога мозга, пералом костак чэрапа і розныя пашкоджанні вока.

120 асобная механізаваная брыгада (Уручча, горад Мінск)

Пры вывадзе машыны са сховішча верхняя пятля правай часткі варот адарвалася, і вароты ўпалі на старшага лейтэнанта, у выніку чаго ён атрымаў траўмы патылічнай і паяснічнай абласцей, правай галёнкі, пашкоджанні мяккіх тканак левага сцягна, левай нагі і грудной клеткі.

2-я інжынерная брыгада (горад Мінск)

Пры абслугоўванні запорнага прыстасавання самазвала МАЗ-551605 міжвольна ўпаў драўляны брусок, які ўтрымлівае задні борт, у выніку чаго радавы тэрміновай службы атрымаў траўму патылічнай часткі галавы.

Акрамя таго, у той жа перыяд у час заняткаў па фізічнай падрыхтоўцы вайскоўцамі атрыманыя 1 пералом, 1 вывіх, 1 траўма. Пры правядзенні гаспадарчых работ — 3 пераломы і 1 колатая рана. У працэсе абслугоўвання тэхнікі — 1 ірваная рана і 1 траўма. Пры выкананні задач ахоўвання і патрулявання — 2 пераломы і 1 укус бадзяжнага сабакі. Пры іншых абставінах — 1 пералом, 2 выпадкі страты прытомнасці і 3 траўмы.

Каментары13

  • Правдорез
    31.10.2023
    укус бадзяжнага сабакі...

    Это вообще нонсенс!) Их даже собаки не боятся!....
  • Нашы танкі лепшыя па пагружэньню ў балотах Палесься
    31.10.2023
    Войка ў беларусі не абарона (расецы шастаюць, банфармаваньне Вінігрэт, ды й калі б украінцы ўайшлі - усе б адразу разбегліся). Войска ў Беларусі частка рэпрэсіўнага аппарата па анігіляцыі асобы (дзеці вертухайшчыкаў шыкоўна пазьбягаю гэтага інструмента дзяржавы). Прызыў і знаходжаньне зьяўляюцца часткай механізму незаконнага ўтрыманьня ля ўлады калабарантаў і не скіравана на зьнешнюю пагрозу а скіравана на падаўленьне ўсякага іншадумства ў грамадстве. Генералітэт атрымлівае прывілеі не за абарону і вывучку войска а за лаяльнасьць Сонцападобну і расправу над нацыянальнай белаларускай сьвядомасьцю
  • Цыц
    31.10.2023
    Двенадцатая с конца эта "армия".

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Праз два тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Глядзіце адрасы

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць