Праграма з беларускімі каранямі Flo ўвайшла ў спіс найлепшых вынаходак года па версіі Time
Часопіс Time унёс ананімны рэжым у трэкеры Flo у топ-200 найлепшых вынаходак 2023 года. Кампанія трапіла ў раздзел «Праграмы і праграмнае забеспячэнне».

У чэрвені 2022 года Вярхоўны суд ЗША прыняў рашэнне, якое аўтаматычна адмяняла права на аборты ў шэрагу штатаў. Гэта выклікала асцярогі за захаванасць адчувальных звестак у карыстальніц трэкераў менструальнага цыкла, піша Devby.io.
У верасні таго ж года Flo дабавіла ў праграму ананімны рэжым, у якім ключавыя звесткі, напрыклад, звесткі аб цыклах і сімптомах, пераносяцца ў новы ўліковы запіс, які не ўтрымлівае ніякай персанальнай інфармацыі.
Функцыя рэалізавана ў партнёрстве з Cloudflare. Сёлета Flo выклала яе зыходны код на GitHub.
Дарэчы, у кастрычніку ў праграме для жаночага здароўя з'явілася і мужчынская частка — Flo for Partners.
-
Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску
-
Навукоўцы сцвярджаюць, што адкрылі новы колер, які ніхто раней не бачыў. Але ўбачыць яго амаль нерэальна
-
Перасылка рылса ў інстаграме можа вас выдаць. Гэтую функцыю нельга адключыць, але можна абараніць сябе — вось як
Каментары
Але ж не - заўсёды знойдзецца дуўніла, які пачне распавядаць, што вось трэба так казаць, а не гэтак. Смешна ў роце з вас:)